Ана́нія Шыракацы (; каля 610, Шырак — каля 685) — армянскі географ, філосаф, матэматык, картограф, гісторык, астраном і алхімік, заснавальнік старажытнаармянскага прыродазнаўства.
Біяграфія Часам называў сябе Шыракаванцы, ад назвы мястэчка Шыракаван. Бацька — Аванес. Атрымаў у Арменіі пачатковую адукацыю, адправіўся для навучання ў Візантыю. Праз горад Феадасіёпаль (Карын) дабраўся да правінцыі IV Арменія, навучаўся ў матэматыка Крыстасатура. Лічачы, што гэты настаўнік «не ведаў усёй навукі», праз некаторы час пераехаў у Трапезунд, дзе яго настаўнікам стаў вядомы навуковец Ціхік, як піша сам Шыракацы, чалавек «абазнаны ў армянскай пісьмовасці». Тут ён навучаецца каля 8 гадоўР. Хьюсен, «Science in Seventh-Century Armenia: Ananias of Širak», Isis, vol. 59, No. 1, (Spring, 1968), p. 34—35. Пасля навукі вяртаецца ў Арменію, дзе пачынае навуковую і выкладчыцкую дзейнасць. На радзіме адкрывае школы, дзе выкладанне вялося на аснове квадрывіума.
Працы Аўтар больш за 20 прац па арыфметыцы, тэорыі летазлічэння, касмаграфіі і геаграфіі:
«Матэматыка Ананію Шыракацы — пра вагі і меры» «Пытанні і рашэнні» (зборнік арыфметычных заданняў) Трактат пра каляндар і касмаграфію «Геаграфія»
Падручнік па арыфметыцы «Пытанні і рашэнні» адна з найстаражытнейшых прац па арыфметыцы, якія дайшлі да цяперашняга часу, уключае матэрыял па мастацтве злічэння ў табліцах. Праца была значным унёскам у развіццё матэматычнай адукацыі.
З гістарычных крыніц вядома, што па патрабаванні каталікоса Анастаса (662—668) Шыракацы спарадкаваў армянскі каляндар. У Арменіі карысталіся рухомым сонечным календаром, дзе ўсе гады складаліся з 365 дзён без высакосных. Праз гэтага пэўныя даты паступова перасоўваліся па часах года. Шыракацы распрацаваў так званы нерухомы каляндар на ўзор рымскага, аднак, пасля смерці каталікоса, гэта праца так і засталася незапатрабаванай.
«Ашхарацуйц»
Шыракацы склаў «Геаграфічны атлас свету», больш вядомы як «Ашхарацуйц», у якім змешчаны падрабязныя звесткі пра гістарычную геаграфію Арменіі — тут разам з геаграфічнымі і картаграфічнымі звесткамі, што тычацца краін Азіі, Еўропы і Лівіі (Афрыкі), падрабязна апісваецца гістарычна складзены адміністрацыйна-палітычны стан тэрыторыі старажытнай і раннесярэднявечнай Арменіі ў межах Вялікай Арменіі і Малой Арменіі, якая знаходзілася заходней. Раней працу прыпісвалі Маўсесу Харэнацы.
Хроніка Ананімная «Хроніка» VII стагоддзя таксама часам прыпісваюць Ананію Шыракацы. У ёй аўтар закранае гісторыю Персіі, Вавілона, Рыма, Візантыі і іншых краін, карыстаецца працамі Харэнацы, Себеоса і іншых. «Хроніка» пачынаецца з часоў Адама і канчаецца 685 годам апісаннем нашэсця хазар на Арменію, Грузію і Албанію.
«Касмаграфія і каляндар» Шыракацы таксама аўтарам працы з 48 раздзелаў «Касмаграфія і каляндар», у якой разглядаюцца пытанні астраноміі, метэаралогіі і фізічнай геаграфііР. Хьюсен, «Science in Seventh-Century Armenia: Ananias of Širak», Isis, vol. 59, No. 1, (Spring, 1968), p. 40—41. Шыракацы параўноўваў структуру свету з яйкам (Зямля — жаўток, атмасфера — бялок, небасхіл — шкарлупіна) і спрабаваў вызначыць адлегласць да Сонца і Месяца. Разам з тым, ён дакладна лічыў Млечны шлях скопішчам зорак, а Месяц — цёмным целам, што толькі адлюстроўвае сонечнае святло. Пісаў пра шарападобнасці Зямлі. (современный научный консенсус атрибутирует это открытие древнегреческим учёным VI века до н. э.).
Літаратура Анания Ширакаци. Космография. Пер., пред. и комм. К. С. Тер-Давтян и С. С. Аревшатяна. Ереван, 1962. Абраамян А. Г. Научные труды ученого VII в. Анании Ширакаци. Ереван, 1944. Абраамян А. Г. Таблицы лунного круга Анании Ширакаци. Ереван, 1965. Абрамян А. Г., Петросян Г. Б. Анания Ширакаци. Ереван, Из-во ЕрГУ, 176 с. 1970. Орбели И. А. Вопросы и решения вардапета Анания Ширакца, армянского математика VII века. В кн.: Орбели И. А. Избранные труды. Ереван, 1963, с. 512—531.
Спасылкі Р. Хьюсен, «Science in Seventh-Century Armenia: Ananias of Širak», Isis, vol. 59, No. 1, (Spring, 1968), pp. 32–45. С. Еремян, Восстановленная версия карты Центральной Азии по Анании Ширакаци . д/ф «По следам тайны. Когда на Земле правили боги» (РТР, 2015), с 17 мин.