Паўночны Калімантан () — інданезійская правінцыя на паўночным усходзе вострава Калімантан. Плошча - 75467,7 км². Насельніцтва (2015 г.) - 641 936 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Танджунгселор.

Гісторыя Правінцыя створана 25 кастрычніка 2012 г.

Эканоміка Асноўныя галіны эканомікі: сельская і лясная гаспадарка, харчовая прамысловасць, марскі транспарт, рыбалоўства. Робяцца намаганні для развіцця турызму. У 2014 г. узровень беспрацоўя - 6,47% ад актыўнага насельніцтва, што вышэй за агульны ўзровень у краіне. У 2016 г. зафіксаваны агульны эканамічны прырост на 3,75%.

Спасылкі Афіцыйная старонка Статыстыка

Паўночны Калімантан