Вардуі Варданян (, 27 чэрвеня 1976, Ерэван — 15 кастрычніка 2006, Севан-Мартуні) — армянская эстрадная спявачка.

Адукацыя 1993 — скончыла музычную школу пры Харавым таварыстве Арменіі. 1994 — скончыла Інстытут замежных моў імя Валерыя Брусава. 2003 — скончыла Ерэванскую кансерваторыю імя Камітаса

Музычная кар’ера 1994 — разам з ансамблем «Джаз-поп» брала ўдзел у міжнародным конкурсе, які праходзіў у Свярдлоўску, і была ганаравана «Гран-пры». 1995 — працавала ў Дзяржаўным тэатры песні Арменіі. 1996 — брала ўдзел у конкурсе маладых выканаўцаў «Ялта—Масква транзіт», дзе была ганаравана адмысловым прызам за лепшае выкананне. 1999 — была прызнана спявачкай года ў Арменіі. У гэтым жа годзе заняла 2-ое месца на конкурсе «Залаты шлягер» ў Беларусі. 2000 — на конкурсе «Дыскаверы» ў Балгарыі атрымала «Гран пры» і была ганаравана адмысловым прызам «Глядацкіх сімпатый». У гэтым жа годзе зноў атрымала «Гран-пры» ў Македоніі. 2000 — узяла ўдзел у міжнародным конкурсе «Славянскі кірмаш», заняўшы 2-ое месца. 2001 — узяла ўдзел у Міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Мора сяброў 2001» Ялта — Украіна, дзе заняла 2-ое месца.

Няшчасны выпадак Загінула 15 кастрычніка 2006 года ў аўтакатастрофе на трасе Севан-Мартуні, Арменія.

Персанальныя дадзеныя Была замужам. Ёсць сын Рубен, які нарадзіўся ў 1998 годзе.

Абраная дыскаграфія Disarray Только Ты Իմն ես

Спасылкі Varduhi Vardanyan’s official website Кратко Вардуи Варданян

Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах