Налі́баўка — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Крамушаўка (басейн Нёмана). Даўжыня 18 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 39 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Жданавічы, цячэ ў межах Навагрудскага ўзвышша пераважна сярод лесу, упадае ў Крамушаўку ва ўрочышчы Кухнішча за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пудзіна.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Нёмана Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна