І́я () — рака ў Сібіры, у Іркуцкай вобласці Расіі, левы прыток ракі Ака (правы прыток Ангары, басейн Енісея).
Даўжыня ракі 484 (512) км. Плошча вадазбору 18 100 км². Сярэдні расход вады каля горада Тулун каля 149 м³/с. Гадавы сцёк складае 4,608 км³. Рака бярэ пачатак на паўночных схілах Усходняга Саяна. Перасякае Іркуцка-Чаромхаўскую раўніну, упадае ў Брацкае вадасховішча. Замярзаць пачынае ў другой дэкадзе кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў красавіку.
На рацэ горад Тулун і населеныя пункты Аршан, Гадалей, Арбін.
Літаратура
Спасылкі Река Ия // Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Ия // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Прытокі Ангары Катэгорыя:Басейн Карскага мора