«Лявоны» — беларуская рок-група.
Гісторыя
«Лявоны» 1968 года У 1968 годзе ўнутры эстраднага рэвю «Лявоніха» музыканты арганізавалі ансамбль «Лявоны». Сярод яго ўдзельнікаў былі: Уладзімір Мулявін (вакал, гітара) Леанід Тышко (бас-гітара) Валерый Яшкін (арган, баян) Уладзіслаў Місевіч (саксафон, флейта, дудка) Аляксандр Дзямешка (барабаны) а таксама старэйшы брат Уладзіміра Мулявіна — Валерый. Ён граў на гітары і трубе. Былі яшчэ два духавіка: Валерый Гурдзіз'янэ (трамбон) і Крылоў (другая труба)Песняры: хронология событий/ Виртуальный музей ансамбля «Песняры».
У кастрычніку 1970 года гэты ансамбль мяняе назву «Лявоны» на «Песняры».
«Лявоны» 1996-2000-я гады Новы калектыў створаны на базе БДА «Песняры» ў 1996 годзе Уладзімірам Мулявіным у якасці моладзевай творчай рок-лабараторыі. Назву дадзена ў гонар аднайменнага калектыву «Лявоны», які стаў у 1968 годзе папярэднікам легендарных «Песняроў». Аснову новага калектыву склалі музыкі, якія выйшлі з тагачаснай мінскай культавай андэграўнд групы «Чистое серебро» Уладзіміра Зялінскага (Усціновіч, Задзіран, Осіпаў, Лук'янчык).
Склад 1996 года: Павел Заяц — вакал, кампазіцыя Алег Усціновіч (Паганіні) — бас-гітара, тэксты Юрый Задзіран — гітара, кампазіцыя Георгій Высоцкі — клавішныя, аранжыроўка Сяргей Осіпаў (aka amcb) — флейта, перкусія, аранжыроўка Юрый Лук'янчык (Маленькі) — ударныя У 1996 годзе першай песняй, запісанай «Лявонами», стала «Мілая дзяўчына». Гэтую кампазіцыю можна назваць візітнай карткай калектыву. Летам 1996 года прайшлі здымкі відэакліпа на песню «Мілая дзяўчына» (рэжысёр — Тамара Лісіцкая). Па выніках 1996 года, падведзеных праграмай «Музыкальная обойма», кліп «Мілая дзяўчына» быў прызнаны «Лепшым кліпам года»Евровидение-Беларусь .
У 1997 годзе сыходзяць: Г. Высоцкі, Ю. Задзіран, Ю. Лук'янчык, С. Осіпаў (у 1999 годзе вяртаецца). Прыходзіць Сяргей Мядзведзеў. Пасля расколу ў БДА «Песняры» ў 1998 годзе «Лявоны» прымаюць прапанову Уладзіміра Мулявіна і ўваходзяць у асноўны склад ансамбля «Песняры», спыніўшы на час ўласную творчую дзейнасць. Тым не менш, як група «Лявоны» перыядычна з'яўляюцца на розных канцэртных пляцоўках: Славянскі базар у Віцебску«Лявоны» на Славянском Базаре, здымкі розных мерапрыемстваў БТ.
У 2001 удзельнічаюць у канцэрце ў ДЦКЗ «Расія», прысвечаным 30-годдзю ансамбля «Песняры»«Лявоны» в ГЦКЗ «Россия» 30-летие ансамбля «Песняры».
У 2002 годзе па запрашэнні Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ) адкрываюць фестываль славянскай культуры ў Гайнаўцы (Польшча, Белавежская пушча)Ян Сычевский, Николай Кречко /«Нива»- еженедельник белорусов Польши (бел.) .
У 2003 годзе, пасля смерці Уладзіміра Мулявіна, звальняюцца з БДА «Песняры» ўсім складам.Биография Леонида Борткевича — проект experty.by
З 2004 года працуюць у складзе ВІА «Песняры» пад кіраўніцтвам Леаніда Барткевіча.
У 2006 годзе ў складзе: Павел Заяц, Андрэй Юшко, Ілля Малай — выйшлі ў фінал нацыянальнага конкурсу «Еўрабачанне» з песняй «Come back» (П. Заяц — М. Галдзянкоў).Мы не делали песню для «Евровидения»!
У 2007 годзе ў складзе Сяргея Осіпава, Паўла Зайца і Андрэя Юшко пачынаюць аднаўляць невыдадзеную праграму 1996 года. З прычыны крайняй занятасці музыкаў працай у складзе «Песняроў» праца над ёй так і не была завершана.
У 2008 годзе фактычна ўвесь склад звальняецца з ВІА «Песняры» па прычыне нежадання ўдзельнічаць у дыскрэдытацыі імя і брэнда «Песняры».
«Лявоны» сёння У 2009 годзе музыкі афіцыйна вяртаюць арыгінальную назву, дадзеную Уладзімірам Мулявіным — «Лявоны» (Мулявін заснаваў фолк-рок-калектыў з назвай «Лявоны»«Лявоны» возвращаются…//Вечерний Минск ). Мяняюць гучанне ў бок альтэрнатыўнага року.
2009 год. Вяртанне да канцэпцыі рок-лабараторыі. У гонар ансамбля «Лявоны» 1968 года выпускаюць кавер-пласцінку «История продолжается».
2010 год. Да 80-годдзя Нацыянальнага акадэмічнага Народнага Аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча «Лявоны» прымаюць удзел у пастаноўцы музычнай паэмы «Гусляр» (І. Лучанок — У. Мулявін). Салісты: Гусляр — Ян Жанчак, Князь — Пётр Елфімаў.
У тым жа годзе выпускаюць пласцінку «Спявай, Лявон». Сканчаюць тур у канцы года удзелам у навагоднім гала-канцэрце «ВИА Хит-парад» Крокус Сіці ХолВИА Хит-парад: зажгли по полной! .
Склад Сяргей Мядзведзеў — вакал, гітара. Ян Жанчак — вакал, скрыпка. Павел Хасанаў— клавішныя. Алег Усціновіч — бас-гітара. Сяргей Савіцкі — вакал. Юрый Рудакоўскі — ударныя. Сяргей Восіпаў — сякухаці, драўляныя духавыя інструменты, гукарэжысёр. Дырэктар — Юлія Гардзеева
Арт-дырэктар — Марына Мулявіна
Дыскаграфія БДА Песняры, ВІА Песняры Год Назва Лэйбл2001Молодость моя...Союз2005Не во сне лиVigma Год Назва Лэйбл2009История продолжается...1 муз. Издательство, Vigma2010Спявай, ЛявонVigma
Літаратура
Спасылкі Харкаўскія Весткі «Беларускія Іванушкі» № 26, ад 02.03.2010 г — Артыкул аб прычынах сыходу музыкаў з ВІА «Песняры» Інтэрв'ю гурта «Лявоны» для беларускай газеты «Культура». (бел.) Старонка групы на Топ - Артэ. Інфармацыйны, грамадска-палітычны, культурна-асветніцкі і забаўляльны часопіс Растоўскай вобласці «Ростовчанка» — інтэрв'ю перад канцэртам у Растоўскай Філармоніі музычная паэма «Гусляр» (відэа) «Чыстае срэбра»- не проста прыгожае спалучэнне слоў — інтэрв'ю з Уладзімірам Зялінскім (газета «Вечерний Минск») Інтэрв'ю у. Мулявіна газеце «7 дзён» 22 красавіка 1996 г.- першае згадванне пра Мулявіна малады групе («Лявоны»).
Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Гурты альтэрнатыўнага рока Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Песняры