Чорны тараканМаксімава С. Тараканавыя // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002. (Blatta orientalis) — насякомае роду сямейства атраду .

Апісанне Адносна невялікае (дарослыя самцы 18-29 мм, дарослыя самкі — 20-27 мм) цёмна-карычневае альбо чорнае насякомае, цела мае глянцавы бляск. У самцоў карычневыя доўгія крылы (дзве трэці даўжыні цела), у самак кароткія крылы, якія цяжка заўважыць з першага погляду. Цела самкі больш шырокае. Нягледзячы на крылы, ні самка, ні самец не могуць лятаць (але хутка бегаюць).

Распаўсюджанне Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, сустракаецца ў Афрыцы і Азіі. Першапачаткова насяляў паўвостраў Крым і тэрыторыі, што прылягаюць да Чорнага і Каспійскага мораў, але зараз з'яўляецца касмапалітам. Тым не менш, пачынаючы з сярэдзіны XX стагоддзя, папуляцыя чорнага таракана змяншаецца з-за канкурэнцыі з прусаком і ўжывання сучасных інсектыцыдаў.

Экалогія На тэрыторыі Беларусі можа жыць толькі ў ацяплённых памяшканнях. На Поўдні, пачынаючы з паўднёвай Украіны, жыве і ў дзікай прыродзе, тым не менш часцей сустракаецца каля чалавечых селішчаў.

Літаратура

Катэгорыя:Тараканавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Сінантропныя віды