Яніна Марыя Ахойска-Аконьска (, , Гданьск) — польская грамадская дзяячка, прэзідэнт Польскай гуманітарнай акцыі, астраном.
Біяграфія Яніна скончыла I агульнаадукацыйны ліцэй у Забжэ. Скончыла Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні, да 1984 года працавала ў Інстытуце астрафізікі Польскай акадэміі навук (Астранамічны цэнтр імя Мікалая Каперніка ў Торуні). Займалася таксама душпастырскай дзейнасцю пры езуіцкай акадэміі ў Торуні. З 1970-х гадоў Яніна Ахойска супрацоўнічала з польскімі дысідэнтамі і дапамагала бібліятэцы Антонія Ставікоўскага. Уваходзіла ў рух «Салідарнасць», падчас ваеннага становішча працавала ў самвыдаце і дапамагала асобам, якія пацярпелі ад дзеянняў уладаў.
Яніна з’яўляецца інвалідам дзяцінства, яе дыягназ — поліяміэліт. Яніна праходзіла лячэнне ў Інстытуце для дзяцей-інвалідаў, яе ўрачом быў доктар . У 1984 годзе яна была дастаўлена ў Францыю для аперацыі, дзе і даведалася пра ідэю гуманітарнай дапамогі. Яна пачала працаваць валанцёрам для фонду EquiLibre і ўстанавіла кантакты для аказання гуманітарнай дапамогі грамадзянам Польшчы. З 1992 года яна арганізавала пастаўку гуманітарнай дапамогі ахвярам вайны ў Югаславіі, а ў 1994 годзе заснавала Польскую гуманітарную акцыю, стаўшы яе прэзідэнтам.
З 1996 года яна замужам за Міхалам Аконьскім, журналістам з «Tygodnik Powszechny»<ref></small></ref>. У 2000 годзе было выдадзена інтэрв’ю Войцеха Бановіча з Янінай Ахойскай «Неба для іншых» (), у 2015 годзе — інтэрв’ю Мажэны Зданоўскай «Свет па Янку» ().
Узнагароды
Ордэны Камандор Ордэна Адраджэння Польшчы (за выдатныя дасягненні ў дзейнасці па пабудове грамадзянскай супольнасці, за дасягненні ў інтарэсах краіны і сацыяльнай працы, 2011)M.P. 2011 nr 78 poz. 778 Ганаровы знак «Bene Merito» (2009) Ордэн Ганаровага легіёна (2003)
Медалі і прэміі «Жанчына Еўропы» (Еўрасаюз, 1994) Медаль святога Георгія ад часопіса «Tygodnik Powszechny» (1994) Pax Christi International Peace Award (1995) Atsushi Nakata Memorial (Японія, 1996) Прэмія Яна Карскага (ЗША, 2002) Прэмія Польскай акадэміі ведаў імя Эразма і Ганны Ежманоўскіх (2009) Узнагарода Леха Валенсы (2010) «Ганаровая жамчужына польскай эканомікі» (2010) Ордэн «Ecce Homo» Ордэн Усмешкі «Жанчына года» па версіі штомесячнага выдання «Twój Styl»
Катэгорыя:Астраномы Польшчы Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні