Залаты кодэкс з Лорша або Лоршскія евангеллі (Biblioteca Apostolica Vaticana, Pal. lat. 50, і Alba Iulia, Biblioteca Documenta Batthyaneum, s.n.) — ілюмінаваны евангеліярый, створаны паміж 778—820 гадамі, што прыблізна адпавядае перыяду праўлення Карла Вялікага ў Франкскай імперыі.

Кодэкс упершыню згадваецца пад назвай у каталогу бібліятэкі Лоршскага кляштара, складзеным у 830 годзе пры абаце Адэлунгу. Мяркуецца, што тут ён і быў створаны. Праз напісаныя золатам літары манускрыпта размяшчэнне ён быў названы Codex Aureus Laurensius. У X—XII стагоддзях бібліятэка Лорша была адной з найбуйнейшых у свеце.

Апісанне Памер старонак манускрыпта, якіх спачатку было 474, — 37,4 x 27 см. Памер тэксту — 27 х 17,5 см. Матэрыялам быў лепшы пергамент з цялячых шкур. Тэкст падзелены на абзацы і запісаны ў дзве калонкі ўнцыяльным пісьмом па 31 радку ў кожнай. Ініцыялы і першыя літары абзацаў выкананы , а капітулярый напісаны каралінгскім мінускулам. Характэрна пастаяннае выкарыстанне залатога чарніла. Калонкі тэксту акружаны разнастайнымі арнаментамі ў выглядзе павойных раслін, ініцыялы часткова выкананы пурпурам на залатым фоне. мініяцюрныя і дэісусны абраз выкананыя срэбнымі і залатымі фарбамі.

Рукапіс уключае чатыры евангеллі, два ўрыўкі з Ераніма, дванаццаць , чатыры прадмовы да евангелляў і капітулярый.

Літаратура Walther, Ingo F. and Norbert Wolf. Codices Illustres: The world’s most famous illuminated manuscripts, 400 to 1600. Köln, TASCHEN, 2005.

Катэгорыя:Ілюмінаваныя Евангеллі Катэгорыя:Кнігі ў Ватыканскай бібліятэцы