Закапа́нскі стыль — архітэктурны стыль, уведзены Станіславам Віткевічам у 90-х гадах XIX стагоддзя. У асноўным выкарыстоўваўся ў будаўніцтве пансіянатаў.

Віткевіч за ўзор узяў традыцыйны стыль будаўніцтва падгальскіх гуралаў, узбагаціўшы яго элементамі мадэрну, імкнуўся стварыць аснову для сучаснай польскай народнай архітэктуры на аснове культуры Падгалля. Першыя праекты рэалізоўваў у загарадных хатах і вілах у курортным горадзе Закапанэ. Прапагандыстамі яго стыля былі між іншых Уладзіслаў Матлякоўскі, Валерый Эліяш-Радзікоўскі і Яраслаў Вайцяхоўскі.

У закапанскім стылі выраблялася таксама мэбля, гаспадарчыя прылады, адзенне, вырабы з парцаляну, музычныя інструменты і сувеніры. Элементы культуры гуралаў пранікалі таксама ў творчасць кампазітараў і пісьменнікаў. У шырэйшым панятку закапанскі стыль ахоплівае ўсе праявы пранікнення народнай культуры Падгалля ў агульнанацыянальную культуру.

Галоўнымі асаблівасцямі стылю з'яўляюцца падмуркі з колатага каменю, высокі гонтавы дах, вялікая колькасць дэкаратыўных элемэнтаў.

Прыклады будынкаў

У Беларусі За польскім часам закапанскі стыль стаў распаўсюджвацца і ў Заходняй Беларусі, дзе яго прапагандавалі і Лявон Вітан-Дубейкаўскі.

Захаваліся дзясяткі прыкладаў будынкаў у гэтым стылі, большасьць з якіх у аварыйным стане. Некаторыя ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Гл. таксама Драўляная архітэктура

Літаратура

Лаўрэш Леанід. Архітэктура нацыянальнага рамантызму на Лідчыне // Наша слова № 37 (1032) 14 верасня 2011 г; №38 (1033) 21 верасня 2011 г.

Спасылкі Styl zakopiański Музэй закапанскага стылю

Катэгорыя:Архітэктура Польшчы Катэгорыя:Гісторыя архітэктуры Катэгорыя:Драўляная архітэктура Стыль