«Аура» (, ) — беларускі гурт, які выконвае музыку ў стылі поп, поп-рок. Гэта творчы і сямейны саюз двух вядомых аўтараў і выканаўцаў — Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка, у актыве якіх больш за 300 песень, напісаных для артыстаў Беларусі, Расіі, Малдовы.
Гісторыя Стварыць уласны праект «Аўра» Юлія Быкава і Яўген Алейнік вырашылі ў 2005 годзе. «Аўра» з’явілася на свет з песняй «Whisper of Silence», у напісанні якой выкарысталі неіснуючую мову з элементамі англійскай, італьянскай, латыні. У 2006 годзе песня заняла 3-е месца на фестывалі «Eurovision Forum Contest»Белорусская группа Aura заняла 3-е место в интернет-Евровидении / Naviny.by. Праз год «Аўра» разам з амерыканскім рэперам Doobie (Дубі) запісала песню «Ноччу на Купалле». У 2009 годзе група «Аўра» была адзначана радыёпрэміяй «Золотое ухо» у намінацыі «Творчы патэнцыял»Петр Елфимов стал обладателем «Золотого уха» / Tut.by. 19 снежня 2010 года «Аўра» перамагла ў тэлепраекце АНТ «Музыкальный суд» з песняй «Затрымай мяне». 15 чэрвеня 2011 года ў Палацы прафсаюзаў адбыўся сольны канцэрт гурта, на якім быў прадстаўлены першы альбом калектыва. Дыск пад назвай «Aura» стаў зборкай лепшых песень, напісаных з 2005 па 2011 гадыAura «Aura.by» (+аудио) / Experty.by. Сёння гурт рыхтуецца да выхаду канцэртны DVD-дыск і яшчэ адзін сольны альбом.
Дыскаграфія «Aura» (2011, Вігма)
Кліпы «Free», 2009 «Я твоя земля», 2010
Спасылкі
Группа AURA: Мы подарили песню Надежде Бабкиной Юлия Быкова: «Чтобы стать популярным, надо быть странным»
Катэгорыя:Поп-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2005 годзе