Архан І ( — ) — другі бей (1326—1362).

Біяграфія Рэарганізаваў дзяржаўны строй і правёў некалькі ваенных рэформ. Першым візірам імперыі зрабіў свайго брата Алаедына, таксама ён быў першы ўладальнікам звання пашы.

У першай палове свайго кіравання, у 1326—1344 гадах, Архан пашырыў уплыў асманаў у Малой Азіі і ўзмацніў войска. У той жа час распалася імперыя сельджукаў, землі якой у асноўным увайшлі ў склад Асманскай дзяржавы. Архан заваяваў вялікую частку Заходняй Анадоліі і прыняў удзел у палітычным працэсе Візантыйскай імперыі, заключыўшы шлюб з дачкой візантыйскага імператара Іаана VI Кантакузіна.

У 1354 сын Архана — Сулейман паша, акупіраваў Галіполі (пакінуты грэчаскім насельніцтвам перад вялікім землетрасеннем), такім чынам стварыўшы Асманскай дзяржаве плацдарм у Еўропе.

У другой палове свайго кіравання, у 1344--1362 гадах, межы Асманскай дзяржавы былі пашыраны Арханам да Фракіі і Македоніі. Была зроблена спроба захапіць Канстанцінопаль, якая, аднак, скончылася цяжкім паражэннем.

Арханам было заснавана і пабудавана мноства кляштараў, мячэцяў і школ, памёр Архан у глыбокай старасці, у 1362 годзе. Бацька султана Мурада I.

Гл. таксама Асманская імперыя Асманскія султаны

Спасылкі

Катэгорыя:Султаны Асманскай імперыі