Старо́сцінская слабада́ () — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны ў паркавай зоне ўздоўж ракі Свіслач у межах вуліц Камуністычнай, Старажоўскай, перад гасцініцай «Беларусь»Аб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска .

10 ліпеня 1999 года ў скверы быў урачыста адкрыты помнік А. С. Пушкіну (скульпт. Юрый і Рыгор Арэхавы). Помнік стаў падарункам мэрыі Масквы гораду Мінску, прымеркаваным да 200-годдзя з дня нараджэння расійскага паэтаПамятник Александру Сергеевичу Пушкину Минск старый и новый. Праз помнік сквер часам памылкова называюць Пушкінскім.

Назва скверу прысвоена ў 2009 годзе, паводле назвы старога прадмесця Старосцінская слабада, якое існавала тут у XVI — першай палове XX ст..

Спасылкі

Катэгорыя:Скверы Мінска Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск) Катэгорыя:Камуністычная вуліца (Мінск) Катэгорыя:Старажоўская вуліца Катэгорыя:Водна-зялёны дыяметр Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:2009 год у Мінску