Фры́дрых Шы́лер, Ёган Кры́стаф Фры́дрых фон Шы́лер (; , , герцагства (цяпер — у зямлі Бадэн-Вюртэмберг, Германія) — , , герцагства Саксен-Веймар (цяпер — у зямлі Цюрынгія) — нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як палымяны абаронца чалавечай асобы. Цягам часу апошніх сямнаццаці гадоў яго жыцця (1788—1805), Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Ёганам Вольфгангам Гётэ, з якім ён абмяркоўваў пытанні па эстэтыцы і натхняў Гётэ на заканчэнне яго твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты перыяд сяброўства двух паэтаў і іх літаратуразнаўчай палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назваю веймарскі класіцызм.
Спадчына паэта захоўваецца і вывучаецца ў Архіве Гётэ і Шылера ў Веймары.
Біяграфія Паходжанне, адукацыя і ранейшая творчасць Ёган Крыстаф Фрыдрых Шылер нарадзіўся 10 лістапада 1759 года ў невялікім мястэчку Марбах-на-Некары ў сям'і ваеннага фельчара Ёгана Каспара Шылера (1723—1796) і дачкі карчмара Элізабэт Даратэі Кодвайс (1732—1802). Бацькі паэта былі працоўныя людзі простага паходжання, патрыярхальна-рэлігійныя лютэране, выхаваныя ў духу строгага паўднёванямецкага, швабскага піетызму. Першыя восем год у іх не было дзяцей.
Адукацыя ў Лорху. Людвігсбург У 1764 годзе бацька Шылера быў прызначаны вярбоўшчыкам рэкрутаў і перасяліўся са сваёй сям'ёй у мястэчка Лорх. У Лорху хлопчык атрымаў пачатковую адукацыю ў мясцовага пастара Мозэра. Навучанне доўжылася тры гады і ў асноўным абумоўлівалася чытаннем і пісьмом на роднай мове, а таксама знаёмствам з лацінайФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 16. Шчыры і лагодны пастар потым быў увекавечаны ў першай драме пісьменніка «Разбойнікі».
Калі ў 1766 годзе сям'я Шылераў вярнулася ў Людвігсбург, Фрыдрых быў аддадзены ў мясцовую лацінскую школу. Вучэбная праграма ў лацінскай школе была няцяжкая: пяць дзён на тыдзень вывучалася лацінская мова, пятніцамі — родная мова, нядзелямі — катэхізіс. Цікавасць Шылера да заняткаў узрасла ў старэйшых класах, дзе вывучаліся лацінскія класікі — Авідзій, Вергілій і Гарацый. Пасля заканчэння лацінскай школы, здаўшы ўсе чатыры іспыты на выдатна, у красавіку 1772 года Шылер быў прадстаўлены да канфірмацыіФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 18—19.
Ваенная акадэмія ў Штутгарце
Яшчэ ў 1770 годзе Шылеры пераязджаюць з Людвігсбурга ў замак Соліцюд, дзе герцагам Вюртэмберга Карлам Яўгенам быў заснаваны сіроцкі інстытут для выхавання салдацкіх дзяцей. У 1771 гэты інстытут быў рэфармаваны ў ваенную акадэмію. У 1772 праглядаючы спіс выпускнікоў лацінскай школы Карл Яўген звяртае ўвагу на юнага Шылера, і, неўзабаве, у студзені 1773 яго сям'я атрымлівае позву, паводле якой яны мусілі аддаць сына ў ваенную школу-акадэмію «Карлсшуле», якая пасля будзе перанесена ў ШтутгартФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 20.
Пры паступленні ў Акадэмію Шылер быў залічаны ў першае бюргерскае аддзяленне на юрыдычным факультэце. З-за непрыязнага стаўлення да такога прадмета, як юрыспрудэнцыя, пад канец 1774 года будучы пісьменнік апынуўся адным з апошніх, а ў канцы 1775 навучальнага года — самым апошнім з васямнаццаці вучняў бюргерскага аддзялення юрыдычнага факультэтаФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 21.
У 1776 годзе Шылер пераходзіць на медычны факультэт. Тут ён наведвае лекцыі таленавітых выкладчыкаў, у прыватнасці курс лекцыяй па філасофіі прафесара Абеля — улюбёнага выкладчыка акадэмічнай моладзі. У гэты перыяд Шылер канчаткова вырашае прысвяціць сябе паэтычнаму мастацтву. Ужо з першых год навучання ў Акадэміі Фрыдрых ад самага пачатку жыў паэтычнымі творамі Фрыдрыха Клопштака і ідэямі пісьменнікаў «буры і націску», пісаў невялікія паэтычныя творы. Колькі разоў яму нават прапаноўвалі пісаць віншавальныя оды ў гонар герцага і яго палюбоўніцы — графіні Францішкі фон ГоэнгаймФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 23—27.
У 1776 і 1777 гадах у «Швабскім вучоным часопісе» () друкуюцца два яго творы: ідылія «Вечар» і ода «Заваёўнік», у якіх яшчэ вельмі выразна праглядаецца ўплыў Клопштакавай «Месіяды»Шылер Ф. Вершы і балады. Драмы: З ням. / Уклад., прадм. і камент. Л. Баршчэўскага.— Мн.: Маст. літ., 1993.— С. 8.
Нягледзячы на паспяховую здачу выпускных іспытаў Шылер не здолеў скончыць Акадэмію ў 1779 годзе. Прапанаваная ім дысертацыя «Філасофія фізіялогіі» не была прызнана ні прафесарамі, ні герцагам. Камісія палічыла, што праца нагадвала болей паэтычны твор чым навуковае даследаванне. Шылер быў пакінуты ў Акадэміі на дадатковы годФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 29—30.
Разбойнікі. Анталогія на 1782 год.
14 снежня 1780 года Шылер атрымлівае дыплом лекара і пакідае Акадэмію. Сёлета пісьменнік уладкоўваецца палкавым доктарам у Штутгарце, але хутка халадзее да прыніжальных лекарскіх заняткаў і скіроўвае сваю ўвагу на канчатковым рэдагаванні рукапісу «Разбойнікаў» (). У 1781 годзе п'еса была напісана. Пазычыўшы дзвесце гульдэнаў, увосень Шылер выпускае першае выданне і пад час яго друкавання адсылае карэктурныя аркушы ў МангеймТагачасны Мангейм уваходзіў у склад Баварскага каралеўства, якое не падпарадкоўвалася герцагу Вюртэмбергскаму., якія трапілі да дырэктара Мангеймскага тэатра барона фон Дальберга. Дальберг прыйшоў у захапленне ад «Разбойнікаў». Неўзабаве ён зліставаўся з Шылерам, настойваючы на тым, каб паэт змякчыў дужа яскравы рэвалюцыйны дух драмы. Неахвотна Шылер пачынае рэдагаваць твор. Змены крануліся пэўных рэзкіх сцэн і выказванняў, час дзеяння п'есы быў перанесены з перыяду Сямігадовай вайны на сто год тамуФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 35—37.
Пасля прэм'еры ў Мангейме 13 студзеня 1782 года стала зразумела, што ў літаратуру прыйшоў таленавіты драматург. Цэнтральны канфлікт «Разбойнікаў» — гэта канфлікт паміж двума братамі: старэйшы, Карл Моор, на чале банды разбойнікаў адыходзіць у Багемскія лясы, каб караць тыранаў, пакуль Франц Моор імкнецца завалодаць маёнткам свайго бацька. Пакуль Карл Моор увасабляе лепшы, адважны, вольналюбівы пачатак, Франц Моор з’яўляецца прыкладам подласці, хітрасці і вераломства. У «Разбойніках», як ні ў адным творы нямецкага Адраджэння, знайшоў свой адкрыты выраз русаісцкі ідэал рэспубліканізму і народаўладдзя. Невыпадкова менавіта за гэту драму Шылер будзе ў гады Французскай рэвалюцыі ўшанаваны званнем грамадзяніна РэспублікіРазумовская М., Синило Г., Солодовникова С. Литература XVII—XVIII веков. Мн.: Университетское, 1989.— С. 205.
Адначасова з «Разбойнікамі» Шылер падрыхтаваў да друку збор вершаў, які быў выдадзены ў лютым 1782 года пад назвай «Анталогія на 1782 год» (). Гісторыя стварэння анталогіі тычыцца маладога штутгарцкага паэта Готгальда Штэйдліна, які, прэтэндуючы на ролю главы швабскай школы, выдаў «Швабскі альманах муз на 1782 год». Шылер паслаў Штэйдліну для гэтага выдання некалькі вершаў, аднак, той згадзіўся надрукаваць толькі адзін, і тое, у скарачэнні. Тады Шылер сабраў забракаваныя Готгальдам вершы, напісаў яшчэ шэраг новых і, такім чынам, стварыў «Анталогію на 1782 год», супрацьпаставіўшы «Альманаху муз» свайго літаратурнага апанента. Дзеля большай містыфікацыі месцам выдання анталогіі быў пазначаны горад Табольск у СібірыФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 38—39.
Уцёкі са Штутгарта. Огерсгайм Усяго толькі за адну вандроўку ў Мангейм Шылер быў пасаджаны на гаўптвахту на 14 дзён, і яму было забаронена публікавацца. Пасля таго, як Карл Яўген даведаўся аб аўтарстве «Разбойнікаў» літаратурная дзейнасць у межах Вюртэмберга для Шылера была ўжо немагчыма. Тады ён вырашае ўцячы. Пасля свайго вызвалення, увечары 22 верасня 1782 года паэт прыйшоў на кватэру да свайго сябра Штрайхера, з якім ён неўзабаве і пакінуў ШтутгартФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 42—45.
Пераехаўшы мяжу Вюртэмберга Шылер накіраваўся ў мангеймскі тэатр з падрыхтаваным рукапісам «Змовы Фіеска ў Генуі» (). Адміністрацыя тэатра, баючыся вюртэмбергскага герцага не спяшалася пачынаць перамоў на конт пастаноўкі п'есы. Шылеру радзяць не заставацца ў Мангейме, а паехаць у бліжэйшую вёску Огерсгайм. Там, са сваім сябрам Штрайхерам, драматург жыве ў паўгалечы пад выдуманым прозвішчам Шміт у вясковым шынку «Паляўнічы двор». Менавіта тут, увосень 1782 года Фрыдрых Шылер робіць першы накід варыянту трагедыі «Падступства і каханне» (), якая пакуль яшчэ завецца «Луіза Мілер». Зрэшты, Шылер друкуе «Змову Фіеска ў Генуі» за мізэрны ганарар, які траціцца імгненна. У безвыходным становішчы драматург піша ліст да сваёй старой знаёмай Генрыеты фон Вальцогэн, якая неўзабаве прапаноўвае пісьменніку свой пусты маёнтак БаўэрбахФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 66—69.
1783—1788 гады. Пераасэнсаванне шцюрмерскіх поглядаў Баўэрбах і вяртанне ў Мангейм
З 8 снежня 1782 года пад прозвішчам «доктар Рытэр» Шылер пасяліўся ў Баўэрбаху. Пісьменнік адразу прыняўся за заканчэнне драмы «Падступства і каханне», працу над якой скончыў у лютым 1783 года. Дагэтуль Шылерам быў зроблены накід новай, гістарычнай драмы «Дон Карлас» (). Фрыдрых вывучаў гісторыю іспанскага інфанта па кнігах з бібліятэкі мангеймскага герцагскага двара, якія яму пастаўляў знаёмы бібліятэкар. Акрамя гісторыі «Дона Карласа», Шылер пачынае вывучаць гісторыю шатландскай каралеўны Марыі Сцюарт. Пэўны час ён вагаецца, на якой з іх яму спыніцца, але выбар быў зроблены на «Дон Карласе»Ф.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 69—70.
Студзень 1783 года стаў значнай датай у прыватным жыцці Фрыдрыха Шылера. У Баўэрбах, каб наведаць пустэльніка, прыехала гаспадыня маёнтка са сваёй шаснаццацігадовай дачкой Шарлотай. Нямецкі драматург закахаўся ў дзяўчыну і папрасіў у яе маці дазволу на шлюб, але тая не дала згоды, бо Шылер не меў ані гроша ў кішэніФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 71.
У гэты час яго сябар Андрэй Штрайхер рабіў усё магчымае, каб выклікаць зацікаўленасць адміністрацыі Мангеймскага тэатра да п'ес Шылера. Дырэктар тэатра барон фон Дальберг, ведаючы, што герцаг Карл Яўген ужо адмовіўся ад пошукаў свайго зніклага палкавога доктара піша Шылеру ліст, у якім цікавіцца літаратурнай дзейнасцю драматурга. Шылер адказаў даволі холадна і толькі сцісла пераказаў змест драмы «Луіза Мілер». Дальберг, аднак, адказаў згодай на пастанову абедзвюх драм — «Змова Фіеска ў Генуі» і «Луіза Мілер», — пасля чаго Фрыдрых у ліпені 1783 года вяртаецца ў Мангейм для ўдзелу ў падрыхтоўцы п'ес да пастановыФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 71—72.
Жыццё ў Мангейме Нягледзячы на выдатную ігру акцёраў, «Змова Фіеска ў Генуі» ў цэлым не мела вялікага поспеху. Мангеймская тэатральная публіка знайшла п'есу надта вучонай. Пасля пастаноўкі папярэдняй драмы Шылер узяўся за пераробку сваёй трэцяй драмы — «Луіза Мілер». Пад час адной рэпетыцыі акцёр тэатра прапанаваў назваць драму «Падступства і каханне». Пад гэтай назвай п'еса была пастаўлена 15 красавіка 1784 года і мела найвелізарнейшы поспехФ.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 73. «Падступства і каханне» ў няменшай меры, чым «Разбойнікі», праславіла імя аўтара як першага драматурга Германіі.
У лютым 1784 года Шылер быў абраны сябрам нядаўна арганізаванага Курцфальскага нямецкага таварыства, кіраўніком якога з’яўляўся дырэктар Мангеймскага тэатра Вольфганг фон Дальберг. Пад час цырымоніі афіцыйнага прыняцця паэта ў таварыства 20 ліпеня 1784 года ён прачытаў даклад пад загалоўкам «Які ўплыў можа мець добра ўладкаваны тэатр»Ф.П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955. С. 113. Маральнае значэнне тэатра, выкліканага выкрываць заганы і ўхваляць дабрадзейнасць Шылер старанна прапагандуе ў заснаваным ім часопісе «Рэйнская Талія» (), першы нумар якое выйшаў у 1785 годзе.