Іка́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Іканы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарэлалужскі сельсавет у складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарэлы Луг. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Іканы, сельсавет перайменаваны ў Іканскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Бягомльскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Барысаўскага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1358 чалавек, з іх 95,8 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1260 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Зембінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бягомльскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе