Škoda Holding a.s. (вымаўляецца Шко́да Хо́лдынг) — адна з найбуйнейшых кампаній Чэхіі, якая спецыялізуецца на машынабудаванні.

Гісторыя thumb|250px|Паравоз 556.0 вытворчасці Škoda Заснавана ў 1859 годзе графам Вальдштайн-Вартэнберк як ліцейная і машынабудаўнічая фабрыка ў горадзе Пльзень.

У 1869 годзе ўладальнікам фабрыкі стаў інжынер і прадпрымальнік Эміль Шкода (Emil Škoda), прозвішча якога стала гандлёвай маркай. Фабрыка выпускала металічныя вырабы і ліццё для прамысловых аб'ектаў: дэталі для млыноў, чыгуначнага транспарту, электрастанцый (напр. Ніягарскай), элементы шлюзаў (напр. Суэцкага канала), артылерыю і іншы ваенны рыштунак для арміі і флоту як для Аўстра-Венгрыі, так і на экспарт у розныя краіны свету (Мексіка, Японія і інш.).

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе прадпрыемства канцэрна працягнулі працу ў Чэхаславакіі. Канцэрн выпускаў узбраенне і тэхніку, у тым ліку танкі.

Пасля падпісання ў 1938 годзе Мюнхенскага пагаднення, падзелу і нямецкай акупацыі Чэхаславакіі заводы працягнулі працу ў інтарэсах Трэцяга рэйха.

Прадпрыемствы Пад маркай «Шкода» працуюць наступныя прадпрыемствы (некаторыя з іх маюць новых уладальнікаў, пакінуўшы сабе толькі марку): ŠKODA POWER — вытворчасць абсталявання для энергетыкі, у тым ліку атамнай; ŠKODA TRANSPORTATION — рэйкавы транспарт, у тым ліку лакаматыўы, трамваі, цягнікі метро; ŠKODA ELECTRIC, ŠKODA OSTROV — тралейбусы і запчасткі да іх, іншы электрычны транспарт; ŠKODA MACHINE TOOL — станкабудаванне; ŠKODA TS — абсталяванне для харчовай прамысловасці, гідраўлічнае абсталяванне; ŠKODA JS — абсталяванне для ядзернай энергетыкі, нафтахіміі. Кампанія выпусціла з 1980 па 1992 года 21 камплектны рэактар ВВЭР-440 і 3 рэактары ВВЭР-1000, а таксама мноства іншага абсталявання для АЭС (парагенератары, турбагенератары і інш.). Гэта абсталяванне выкарыстоўвалася для будаўніцтва ў Еўропе АЭС з рэактарамі ВВЭР. Пасля спынення заказаў на абсталяванне прадпрыемства перажывала цяжкія часы, але ўтрымалася на плаву. У 2004 годзе яго набыла кампанія «Аб'яднаныя машынабудаўнічыя заводы». ŠKODA GEAR — механічныя прылады, каробкі перадач і г.д.; ŠKODA AUTO — вытворчасць легкавых аўтамабіляў; ŠKODA TVC, ŠKODA VÝZKUM — дапаможныя і даследчыя вытворчасці.

Найбольш вядомыя ў свеце аўтамабілі маркі «Шкода», а таксама трамваі і лакаматывы.

Лагатып Сучасны лагатып Шкоды — крылатая страла з трыма стылізаванымі пёрамі ўнутры круга (так званы «індзеец») — існуе з 1923 года.

Гл. таксама Škoda Auto Škoda Works Škoda 05 T Škoda 9Tr

Спасылкі Афіцыйны сайт ŠKODA HOLDING a.s.