Здэ́нек Фі́рлінгер (, 11 ліпеня 1891 года, Оламаўц — 2 мая 1976 года, Прага) — чэхаславацкі палітык.

Біяграфія У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію, аднак перайшоў на бок Расійскай імперыі і ўступіў у Чэхаславацкі легіён. Пасля вяртання быў паслом Чэхаславакіі ў Нідэрландах, Румыніі, ЗША, Швейцарыі, Аўстрыі і СССР. Член Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі з 1924, у час знаходжання ў СССР пазнаёміўся з Клементам Готвальдам.

У рамках рэалізацыі Кошыцкай праграмы, узначальваў урад Нацыянальнага фронту Чэхаславакіі з красавіка 1945 па ліпень 1946. Быў прыхільнікам аб'яднання левых сацыял-дэмакратаў Чэхаславакіі з КПЧ.

На выбарах 26 мая 1946 года Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя атрымала 12,05% галасоў у цэлым па Чэхаславакіі і 37 месцаў у Заканадаўчым народным сходзе. 2 ліпеня разам дзвюма найбуйнейшымі партыямі ў парламенце — КП Чэхіі і КП Славакіі — сфарміравала ўрад на чале з Клементам Готвальдам.

У 1948 годзе ўступіў у КПЧ. Намеснік старшыні ўрада ў 1948-1953 гадах, старшыня Прэзідыума Нацыянальнага сходу з 15 кастрычніка 1953 па 23 чэрвеня 1964 года. Заставаўся членам ЦК КПЧ аж да 1966 года. Адным з яго апошніх публічных актаў быў пратэст каля пасольства СССР супраць здушэння Пражскай вясны ў 1968 годзе.

Узнагароды Вялікі крыж ордэна Адраджэння ПольшчыУказ Прэзідэнта Рэспублікі Польшча ад 5 ліпеня 1947 года Два ордэны Клемента Готвальда (7.5.1955, 11.7.1961)Спіс кавалераў ордэна Клемента Готвальда .

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Чэхаславакіі Катэгорыя:Дыпламаты Чэхаславакіі Катэгорыя:Паслы Чэхаславакіі ў ЗША Катэгорыя:Паслы Чэхаславакіі ў СССР Катэгорыя:Паслы Чэхаславакіі ў Румыніі Катэгорыя:Паслы Чэхаславакіі ў Нідэрландах Катэгорыя:Паслы Чэхаславакіі ў Аўстрыі Катэгорыя:Паслы Чэхаславакіі ў Швейцарыі Катэгорыя:Ваеннапалонныя Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Камуністы Чэхіі і Славакіі Катэгорыя:Члены Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі