Кіпячэнне — працэс давядзення вады да кіпення (атрымання кіпеню), таксама працэс абеззаражвання (у такой вадзе) харчовых прадуктаў і ачысткі (мыцця) ад тлушчавых забруджванняў моцна забруджанага адзення і прадметаў.

Пры гэтым працэс суправаджаецца вылучэннем пары. Пры кіпячэнні вады асядаюць калоідныя часткі бруду, выпадаюць у асадак солі, утвараючы накіпБесараб С. В. Жесткая вода и накипь. Структура, свойства и способы минимизации ущерба // Хабр — habr.com, 25 января 2021, 03:44, вада змякчаецца, памяншаецца ўтрыманне лёгкалятучых кампанентаў і частка вольнага хлору.

Кіпячэнне — фізічны спосаб дэзінфекцыі. Падчас кіпячэння знішчаюцца амаль усе хваробатворныя мікробы, вірусы і ўзбуджальнікі паразітарных захворванняў.

У хіміі кіпячэнне са зваротным халадзільнікам — распаўсюджаная тэхніка павелічэння хуткасці рэакцый.

Пры доўгім кіпячэнні ўзрастае канцэнтрацыя нелятучых рэчываў. Кіпячэнне не знішчае цяжкія металы, пестыцыды, гербіцыды, нітраты, фенолы і нафтапрадукты.

Катэгорыя:Выкарыстанне вады Катэгорыя:Тэрмадынаміка Катэгорыя:Малекулярная фізіка