Вярхо́ўны суд Белару́скай ССР — вышэйшы судовы орган рэспублікі.
Дзейнасць Вярхоўны Суд Беларускай ССР быў створаны ў адпаведнасці з Палажэннем аб судаўладкаванні, прынятым II сэсіяй ЦВК БССР чацвёртага склiкання 30 сакавіка 1923 года. Абіраўся Вярхоўным Саветам БССР на 5 гадоў. Складаўся са старшыні, яго намеснікаў, членаў, народных засядацеляў. Дзейнічаў у складзе Пленума Вярхоўнага Суда і 2 судовых калегій: па грамадзянскіх і крымінальных справах.
Ажыццяўляў нагляд за судовай дзейнасцю ўсіх судовых органаў рэспублікі, вывучаў судовую практыку і даваў судам кіруючыя тлумачэнні аб прымяненні заканадаўства БССР. Па 1-й інстанцыі разглядаў найбольш складаныя або асаблівага грамадскага значэння справы; у парадку судовага нагляду — пратэсты на рашэнні, прысуды, азначэнні і пастановы ўсіх судоў рэспублікі.
Прысуды і рашэнні Вярхоўнага Суда БССР абскарджанню не падлягалі, маглі правярацца толькі ў парадку нагляду.
Старшыні Вярхоўнага Суда БССР Пракоп Малаковіч (1923) Аляксандр Сташэўскі (1923—1924) Якаў Валяноўскі (1924) Павел Пострэйтэр (1924—1926) Андрэй Варашылаў (1926—1928) Павел Валасевіч (1928—1931) Раман Кудзельскі (1933—1936) Вольга Суханава (1936—1937) Карп Абушкевіч (1938) Васіль Сядых (1939—1943) Аляксей Бондар (1944—1945) Яўгеній Болдыраў (1945—1957) Сяргей Шардыка (1957—1967) Аляксей Бондар (1967—1984) Аляксандр Здановіч (1984—1988) Уладзімір Каравай (1988—1997)
Літаратура ВЕРХОВНЫЙ СУД БЕЛОРУССКОЙ ССР // С. 134—135
Спасылкі
БССР Катэгорыя:Дзяржаўны лад БССР Катэгорыя:Суды Беларусі БССР