Палац культуры льнокамбіната — будынак у Оршы, размешчаны па адрасе вуліца Леніна, 21. Пабудаваны ў 1930-я гады. У наш час у будынку месціцца Дзіцячая школа мастацтваў № 1 г. Орша.
Архітэктура Мае асіметрычную кампазіцыю, сфарміраваную з 3-павярховага клубнага аб'ёма і глядзельнай залы. Уваход вырашаны глыбокай нішай з лоджыямі, якія абапіраюцца на 4-гранныя канеліраваныя калоны са стылізаванымі капітэлямі, на першым паверсе — на патоўшчаныя круглыя калоны. Фасад дэкарыраваны шырокімі лапаткамі, ляпной пластыкай.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дамы культуры Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Оршы Катэгорыя:Вуліца Уладзіміра Леніна (Орша) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі постканструктывізм