Вівіпарыя (ад лац. vivus — жывы і pario — нараджаю) — прарастанне насення ў яшчэ не спелых пладах, якія не страцілі фізіялагічную сувязь з матчынай раслінай. Ператварэнне кветак у цыбулінкі і клубянькі таксама называюць вівіпарыяй. Характэрная для мангравых раслін.
Пасля апладнення праростак расце альбо ўнутры плода (Aegialitis, Acanthus, Avicennia, Aegiceras), альбо прарастае праз плод вонкі (Rhizophora, Ceriops, Bruguiera, Nypa). Пасля паспявання сеянец можа ўкараніцца ў месцы падзення або застацца плаваць у вадзе, якая можа пераносіць яго на вялікія адлегласці. Сеянцы здольныя пераносіць высыханне і заставацца ў пасіўным стане на працягу тыдняў, месяцаў ці нават больш за год да таго часу, пакуль не патрапяць у спрыяльнае асяроддзе.
Вівіпарыя досыць рэдкая з’ява сярод вышэйшых раслін. Акрамя мангравых дрэў, шырока распаўсюджаная сярод марскіх траў, якія растуць на трапічных плыткаводдзях.
«Прарастанне на карню» у некаторых злакавых, не лічыцца вівіпарыяй, паколькі ў іх пачынаюць расці зярняўкі, якія страцілі фізіялагічную сувязь з матчынай раслінай.
Ілжывая вівіпарыя — спосаб вегетатыўнага размнажэння пры дапамозе размешчаных у вобласці суквецця пазушных пупышак з патоўшчаным сцяблом (бульбачак), ці з патоўшчанымі лускамі (бульбіл).
Літаратура
Катэгорыя:Жывародзячыя расліны