Чаны́, Вялікія Чаны ()Государственный водный реестр РФ — бяссцёкавае салёнае возера ў Барабінскай нізіне на тэрыторыі Новасібірскай вобласці Расіі. Самае вялікае возера Заходняй Сібіры.
Месціцца ў катлавіне. Узнікла пасля апошняга ледавіковага перыяду. Падзяляецца на малы і вялікі плёсы. Плошча паверхні вагаецца і складае прыкладна ад 1400 да 2000 км² у залежнасці ад сезонных і гадавых ваганняў узроўню вады. Даўжыня 91 км, найбольшая шырыня 88 км. Найбольшая глыбіня возера 10Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м, сярэдняя каля 2 м. Мінералізацыя вады 0,8—20 г/л. Берагі возера нізкія. Берагавая лінія звілістая. На возеры каля 70 астравоў. Пратокай злучаецца з возерам Малыя Чаны. У Чаны ўпадаюць рэкі Каргат і Чулым (упадае ў Малыя Чаны). Жывіцца возера вадой пераважна за кошт атмасферных ападкаў (53–56 %).
Возера насяляюць 16 відаў рыб, на берагах гняздуюцца птушкі. Выкарыстоўваецца для рыбалоўства, развіты мясцовы турызм.
Літаратура
— С. 216.
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Неафіцыйны сайт
Чаны Чаны Катэгорыя:Азёры Новасібірскай вобласці