«1813» — кніга беларускага пісьменніка Уладзіміра Садоўскага, у якую ўвайшлі навэла «1813» у жанры зомбі-хорар і пяць фантастычных апавяданняў.

Сюжэт Дзеянне навэлы «1813» адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У раз­бу­ранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мін­скай губерні на­ведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агін­скі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З на­ды­ходам адлігі ў на­ваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца не­зразумелыя рэчы: забі­тыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і напа­даюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе ха­дзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.

У кнігу ўключана таксама пяць фантастычных апавяданняў аўтара.

Узнагароды

У сакавіку 2017 года кніга «1813» трапіла ў тройку фіналістаў у намінацыі «Проза» літаратурнай прэміі «Дэбют-2017» http://pen-centre.by/2017/03/21/abveshchanyya-vynk-prem-debyut.html . У жніўні 2017 года кніга «1813» трапіла у лонг-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2017 http://pen-centre.by/2017/08/14/zhury-prem-gedroyca-2017-abvyashchae-long-lst.html .

Спасылкі Электронная «1813»  — электронная версія кнігі на партале kniharnia.by Папяровая «1813»  — папяровая версія кнігі на сайце выдавечтва «Янушкевіч» «1813» на livelib.ru — старонка кнігі на сайце livelib.ru

Катэгорыя:Беларуская літаратура XXI стагоддзя Катэгорыя:Раманы на беларускай мове Катэгорыя:Кнігі 2016 года