Chamaerops — манатыпны род веерных пальмаў. Адзіны від — Chamaerops humilis — нізкарослае шматствольнае дрэва з кронай з веернага лісця з калючымі хвосцікамі.
Распаўсюджанне Адзін з двух дзікарослых відаў пальмаў ў Еўропе (іншы — Phoenix theophrastii). Расце на гарыгах у Заходнім Міжземнамор'і, у Іспаніі і на поўдні Францыі.
Біялагічнае апісанне Вышыня ствала складае ад 4 да 6 м. Лісце веернае, шырынёй 70-80 см. Кветкі аднаполыя або двухполыя, ярка-жоўтага колеру, сабраныя ў галінастыя суквецці. Цвіценне працягваецца з красавіка па чэрвень.
Выкарыстанне Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. З валакна лісця вырабляюць канаты, вяроўкі, мешкавіну.
Літаратура Bärtels A. Farbatlas Mediterrane Pflanzen. — Stuttgart (Hohenheim): Ulmer Verlag, 1997. — ISBN 3-8001-3488-8. Мак-Кой П. Комнатные растения : энциклопедия. — М.: Росмэн, 1998.
Спасылкі
Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін Катэгорыя:Пальмавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўропы