Кулінарная кніга — даведачнае выданне, якое змяшчае ў асноўным розныя рэцэпты прыгатавання ежы і напояў. Сучасныя кулінарныя кнігі, як правіла, добра ілюстраваны, а акрамя рэцэптаў могуць утрымліваць парады па сервіроўцы стала, правільнаму харчаванню, выбару прадуктаў і кухоннай тэхнікі.

Гісторыя У Месапатаміі былі знойдзеныя старажытныя гліняныя таблічкі, якія ўтрымлівалі рэцэпты прыгатавання страў — магчыма, гэта першыя кулінарныя кнігі ў гісторыіХабиб Саллоум. .

Найстаражытнейшай кулінарнай кнігай у Еўропе лічыцца De re coquinaria, напісаная ў канцы IV — пачатку V стагоддзя на латыні. Першае друкаванае выданне гэтай кнігі з'явілася ў 1483 годзе. Гэты твор апісвае старажытнагрэчаскую і старажытнарымскую кухні, але пры гэтым змяшчае мінімум дэталяў аб уласна гатаванні ежы. Новыя еўрапейскія кнігі па кулінарыі сталі з'яўляцца ў сярэднявечнай Еўропе толькі ў XIII стагоддзі, праз амаль тысячу гадоўСредневековые кулинарные книги — Аннотированная библиография (англ.)  на сайте pbm.com.

Са старадаўніх кулінарных кніг Кітая вядомасцю карыстаюцца Яншэнь-фан (каля 200 г. да н. э.)Джули Рауэр. і Іньшань-чжэн’яа («Важнейшыя прынцыпы ежы і напояў»), напісаная дыетолагам Ху Сыхуэем ў 1330 годзе.

Росквіт кулінарнай кнігі ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы звязаны з віктарыянскай эпохай (2-я палова XIX стагоддзя), якая надала велізарнае значэнне вонкаваму, абрадаваму боку хатняга жыццяСм.: A. Broomfield. . Для маладых гаспадынь выдавалася мноства дапаможнікаў па правільнаму вядзенню хатняй гаспадаркі, яны, як правіла, утрымлівалі і раздзелы з рэцэптамі страў. У гэты час займацца складаннем кулінарных кніг не грэбавалі нават знакамітыя літаратары, як, напрыклад, Аляксандр Дзюма-бацька, які выдаў незадоўга да смерці «Вялікі кулінарны слоўнік», і князь Уладзімір Адоеўскі.

У працяг XX стагоддзя кулінарныя кнігі развіваліся па шляху ўсё большай спецыялізацыі. Сталі з'яўляцца кулінарныя кнігі, разлічаныя не толькі на шырокі круг хатніх гаспадынь, але і на прафесіяналаў рэстараннай справы, дапаможнікі па кухнях народаў свету, а таксама зборнікі рэцэптаў, адабраных па вызначаным прынцыпе (напрыклад, «200 рэцэптаў страў на адкрытым паветры: грыль, барбекю, шашлык»).

У сучасным свеце вялікім попытам карыстаюцца кулінарныя кнігі, выпушчаныя пад імем вядомага шэф-кухара, асабліва калі ён вядзе кулінарную перадачу на тэлебачанні. За камерцыйным поспехам кнігі, якая прапагандуе тую ці іншую дыету, як правіла, стаіць выданне зборніка рэцэптаў для тых, хто вырашыць гэтай дыеты прытрымлівацца.

У Расіі Першая кніга на рускай мове з рэцэптамі страў з'явілася ў 1773 годзе пад эгідай Вольнага эканамічнага таварыства. Гэта было «Эканамічнае настаўленне дваранам, сялянам, кухарам і кухарыхам» за аўтарствам члена таварыства С. В. Друкоўцава, які служыў у Галоўнай правіянцкай канцылярыі. Большасць рэцэптаў складальнік запазычыў з замежных часопісаў і кулінарных кніг.

На рубяжы XVIII і XIX стст. выйшлі ў свет «Старинная русская хозяйка, ключница и стряпуха» М. П. Осіпава (1790), выдадзеная ананімна ў Кастраме «Постная повариха» (1793), «Народная поварня» і «Самоучитель поваренного искусства» (абодва — 1808). У 1795-1797 гг. быў выдадзены ў шасці тамах перакладзены В. А. Леўшыным «Словарь поваренный, приспешничий, кандиторский и дистиллаторский», у якім былі сабраны «подробные наставления о приготовлении разных блюд французской, немецкой, голландской, испанской и английской кухонь, а также пирожных, десертов, варений, салатов, вод, эссенций, ликеров»Г. П. Присенко. Просветитель В. А. Левшин. Приокское книжное изд-во, 1990. С. 77..

Практычнае значэнне кулінарных выданняў Рускай Асветы абмяжоўвалася лапідарнасцю рэцэптаў і адсутнасцю канкрэтыкі пры пазначэнні колькасці інгрэдыентаў. Прыклад рэцэпту таго часу: «Рябчики или маленькие птички жареные с яичными желтками, с репным соком, рюмка ренского, с красным бульоном». Юшка называлася на французскі лад «кансамэ», а траска — «лабарданам». Для непрафесіяналаў (асабліва простых людзей, не знаёмых з французскай мовай) расшыфроўка такіх рэцэптаў уяўляла непераадольныя цяжкасці.

Згаданы вышэй «пісьменнік па гаспадарчай частцы» Васіль Леўшын на фоне прыліву патрыятызму, выкліканага перамогай над Напалеонам, выпусціў першы дапаможнік па рускай нацыянальнай кухні. У 1816 годзе ў Маскве выйшла яго кніга «Русская поварня, или Наставление о приготовлении всякого рода настоящих русских кушаньев и о заготовлении впрок разных припасов». Аўтар раскрываў публіцы сакрэты дзедаўскіх страў, якія ўзыходзілі ў шэрагу выпадкаў да дапятроўскіх часоўОчерки русской культуры XVIII века. Т. 4. Изд-во МГУ, 1990. , і наракаў на тое, што перайманне ўсяго замежнага выцесніла са сталоў рускіх людзей любімыя стравы іх продкаўВ. М. Ковалев, Н. П. Могильный. Русская кухня: традиции и обычаи. Сов. Россия, 1990. С. 172..

У часы праўлення Мікалая І кулінарныя кнігі становяцца неабходнай прыналежнасцю любой дваранскай бібліятэкі. Аўтар «Энциклопедии молодой русской хозяйки» канца 1830-х гг раіў дамам, каб пазбегнуць падману з боку нядбайных кухарак «иметь поваренные книги и по ним готовить время от времени». Нават такі арыстакрат, як князь У. Ф. Адоеўскі, захапіўся складаннем рэцэптаў соусаў і апублікаваў свае «лекцыі аб кухонным мастацтве» у дадатку к «Литературной газете» пад псеўданімам прафесара Пуфаhttps://books.google.ru/books?id=TrdqCwAAQBAJ. Найбольш папулярным і аўтарытэтным кулінарным выданнем таго часу была «Ручная книга русской опытной хозяйки» (1842), складзеная Кацярынай Аўдзеевай, сястрой журналіста М. Палявога.

Кулінарная кніга Алены Малахавец «Подарок молодым хозяйкам», упершыню апублікаваная ў 1861 годзе, стала бестселерам дарэвалюцыйнай Расіі. 28 выданняў кнігі былі распрададзеныя рэкордным накладам у 295 тыс. асобнікаў.

Спасылкі Кулінарная кніга (англ.)  у Брытанскай энцыклапедыі Ежа Сярэднявечча і Рэнесансу: крыніцы, рэцэпты і артыкулы (англ.)  на сайце pbm.com Books for Cooks (англ.)  на сайце bl.uk Feeding America: The Historic American Cookbook Project (англ.)  на сайце digital.lib.msu.edu Browse By Library of Congress Class: Technology: Home economics (англ.)  на сайце gutenberg.org Адам Гопнік. What's the Recipe? (англ.)  на сайце newyorker.com, 23 лістапада 2009 «Кулінарная кніга» у Вікікнігах Старадаўняя дарэвалюцыйная кніга рэцэптаў пра салодкія нарыхтоўкі з ягад і садавіны (варэнне, жэле, пасціла і інш.). Н.Дзмітрыевіч, Адэса, 1910.

Катэгорыя:Даведкавая літаратура Катэгорыя:Кулінарыя