Сярге́й Арту́равіч Калі́нін (нар. ,г. Гарадок, Віцебская вобласць) — кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл. .
Біяграфія Нарадзіўся 7 лістапада 1974 г. у г. Гарадку Віцебскай вобласці.
У 1996 г. скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З 1996 г. - выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ. У 2001 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: " Праблемы рэформы сістэмы права Рэспублікі Беларусь" у БДУ. Чытае курсы па агульнай тэорыі права і гісторыі палітычных і прававых вучэнняў.
Неаднаразова супрацоўнічаў з Нацыянальным цэнтрм законапраектнай дзейнасці пры Прызідэнце Рэспублікі Беларусь па пытаннях распрацоўкі і падрыхтоўкі экспертных заключэнняў, заўваг і прапаноў да праектаў нарматыўных прававых актаў. Член рабочай групы па распрацоўцы Канцэпцыі ўдасканалення заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Навуковыя інтэрэсы: праблемы крыніц права, сістэмнасць у праве, сістэматызацыя, удасканаленне і трансфармацыя права і заканадаўства, рэлігія і права, хрысціянская палітыка-прававая дактрына. Аўтар звыш 45 навуковых прац. Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Адк. рэд. С. А. Балашэнка. — Мн.:БДУ, 2004. — 134 с.. Узнагароды Падзяка Прэзідэнта Рэспблікі Беларусі (2015); Ганаровыя граматы БДУ (2006, 2011, 2014); Падзякі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2004, 2006, 2010); Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010); Грамата Саюза юрыстаў Рэспублікі Беларусь (2008); Ганаровыя граматы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2006, 2008); Ганаровая грамата Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2010); Падзяка Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь (2013); Падзяка дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2014).
Бібліяграфія Общая теория права: пособие. — Минск, 2013; Общая теория права: пособие. — Минск, 2014.
Катэгорыя:Кандыдаты юрыдычных навук