Віталь Мікула (, в. Нялепава, , Мінская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Нясвіжскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — канец 1944/пачатак 1945, , Трэці Рэйх) — беларускі ваенны дзеяч; Падпаручнік Войска Польскага, Маёр (Беларускай краёвай абароны).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і малазямельнага селяніна. Скончыў сямікласавую школу і дзякуючы лісту Прэзідэнту Польшчы І. Масціцкаму паступіў у кадэцкі корпус Войска Польскага. Служыў у роце ў Хэлмне і Равіч, якой камандаваў Франц Кушаль. У 1939 г. скончыў артылерыйскую вайсковую школу ў Грудзёндзы. Прымаў удзел у нямецка-польскай вайне 1939 г. Пасля разгрому польскай арміі вярнуўся ў Нялепава, займаўся сельскай гаспадаркай.
У 1942 г. Ф. Кушаль запрасіў яго ў Мінск намеснікам кіраўніка афіцэрскіх курсаў. Са снежня 1942 г. у чыне капітана афіцэр сувязі ад Беларускай народнай самапомачы пры Беларускім батальёне чыгуначнай аховы. У 1943 г. падрыхтаваў і выдаў «Страявы вайсковы статут» для беларускага жаўнера. Заступнік шэфы Аддзела БКА Беларускай цэнтральнай радыНАРБ. Ф. 381. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 31.. З лютага 1944 г. намеснік Ф. Кушаля ў БКА, з якім «апрацоўвалі плян мабілізацыі»Кушаль, Ф. Спробы стварэньня беларускага войска / Францішак Кушаль. — Менск: [б. в.], 1999. — 164 с.: іл. — С. 76 — 77. — (Бібліятэка часопісу «Беларускі Гістарычны Агляд»; Серыя «З гісторыі беларускіх вайсковых фармаваньняў»). — ISBN 985-6374-16-2.. Уваходзіў у склад Статутнай камісіі Кіраўніцтва вайсковых спраўЗагад Аб складзе Статунай камісіі // Зборнік дакументаў БЦР. Ч. 2. С. 53..
Служыў у 30-й дывізіі войск СС. Канфліктаваў з нямецкім кіраўніцтвам з прычыны дэзерцірства салдат і імкнуўся захаваць адзінства беларускіх фарміраванняў не падпарадкоўваючыся загадам рускіх афіцэраў РВА. Неспадзявана прапаў у Берліне і, праўдападобна, арыштаваны і быў расстраляны.
Літаратура Кушаль, Ф. Героі збройнага змаганьня. Памяці Віталя Мікулы // Беларуская моладзь. — 1965. — № 24. — С. 6 — 8. Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Лявон Юрэвіч; [пад рэд. Н. Гардзіенкі]. — Мн.: Кнігазбор, 2012. — 657, с.: партр. — С. 144 — 146. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
Катэгорыя:Члены Беларускай краёвай абароны Катэгорыя:Члены 30-й грэнадзёрскай дывізіі войскаў пры СС Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне