Павел Васілевіч Харламповіч () — беларускі нумізмат. Першы беларускі даследчык манетных скарбаў Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і святара. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1908)Алфавитный список студентов, фармацевтов и посторонних слушателей Императорского Варшавского университета на 1910-1911 академический год. С. 166., потым юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1912). Працаваў у судовых установах.

У 1920—1925 гадах член Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцяў. У 2-й палове 1920-х гадоў дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея. У 1928 годзе прымаў удзел у археалагічных даследаваннях курганных могільнікаў каля Заслаўя. Член гісторыка-археалагічнай і этнаграфічнай секцый Інстытута беларускай культуры. Выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1929 годзе пазбаўлены працы, арыштаваны. У 1931 года высланы на Поўнач СССР.

З 1946 працаваў у Пензенскім абласным краязнаўчым музеі намеснікам дырэктара па навуковай рабоце.

Творы

Каталог выстаўкі слуцкіх паясоў / [прадмова П. Харламповіча]. — Менск [Мінск] : выдана коштам Беларускага дзяржаўнага музея, 1927. — 20 с. Манетныя скарбы, знойдзеныя ў Беларусі, у зборах Беларускага дзяржаўнага музея // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — № 1. — С. 303—344. Монетні знахідкі на Першомайщіні // ВОКК. Секція археологія. — 1930. — № 4/5. — С. 153—154. Нумізматічні знахідкі на Першомайщіні, що надійшлі до краезнавчого округового Першомайського музею за час з 18/XII 1927 р. по 18/XII 1929 р. // ХрАМ. — 1931. — № 3. — С. 57 — 65. Праскія грошы ў беларускіх манетных скарбах // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1927. — № 1. — С. 293—302. Пяцігоддзе Беларускага дзяржаўнага музея // Наш край. — 1927. — № 1. — С. 10 — 16. Справаздача Беларускага дзяржаўнага музея // Асвета. — 1925. — № 3. — С.

Літаратура Калубовіч, А. На крыжовай дарозе: Успаміны / Аўген Калубовіч. — Клыўлэнд: [б. в.], 1986. — 252 с.: партр. — С. 96. Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991: Энцыклапедычны даведнік: У 3 т. / Леанід Маракоў. Т. 2: Лавіцкі — Ятаўт. — Мн.: Athenaeum, 2002. — 378 с. — ISBN 985-6374-05-7. Скалабан, В. У. Харламповіч Павел Васільевіч / В. У. Скалабан // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 632. — ISBN 5-85700-077-7. Тюстин, А.В. След в науке: биобиблиографический справочник сотрудников Пензенского государственного краеведческого музея 1905-2005 гг. Пенза, 2005.  — С. 82.

Спасылкі

Катэгорыя:Археолагі СССР Катэгорыя:Археолагі Беларусі Катэгорыя:Нумізматы Беларусі