Аранеаморфныя павукі (Araneomorphae) — інфраатрад павукоў (Araneae). Ва ўмераных шыротах людзі часцей за ўсё сутыкаюцца з павукамі з гэтай групы. Працягласць жыцця большасці прадстаўнікоў — каля года.
Будова Хеліцэры большасці прадстаўнікоў інфраатраду валодаюць лабідагнатнай будовай: іх другія членікі складваюцца ў медыяльным кірунку — насустрач адзін аднаму. У параўнанні з артагнатнымі хеліцэрамі павукоў інфраатраду Mygalomorphae, лабідагнатныя хеліцэры дазваляюць атакаваць больш буйную здабычу, з чым звязваюць вялікую колькасць карлікавых формаў у гэтай групе. Прадстаўнікі адной з груп інфраатраду — сямейства Hypochilidae — захоўваюць прымітыўную артагнатную будову хеліцэр і сляды раздзялення брушка на сегменты.
Таксанамія Інфраатрад падзяляюць на два таксона: Paleocribellatae — уключае адно сучаснае сямейства — Hypochilidae з 12 відамі; Neocribellatae — каля 39 тысяч відаў, якія аб’ядноўваюцца ў 93 сямейства. Іх, у сваю чаргу, групуюць у тры серыі: Gradunguleae — 2 сямейства c 27 відамі; Haplogynae — 17 сямействаў, каля 3 650 відаў; Entelegynae — 73 сямейства, каля 35 300 відаў.