Уладзімір Віктаравіч Вайцяховіч ( в. Скобраўка, цяпер Пухавіцкі раён — ?)— кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, Заслужаны педагог і грамадзянін Рэспублікі Малдовы.
Біяграфія Ветэран Другой сусветнай вайны, удзельнік Парада Перамогі 1945 года ў Маскве. Дэмабілізаваны ў чэрвені 1948 года.
Паступаў у Маскоўскую артылерысцкую акадэмію, але не прайшоў медыцынскую камісію. У 1950 годзе становіцца студэнтам факультэта механізавання сельскай гаспадаркі Кішынёўскага сельгасінстытута.
З 1957 года працуе асістэнтам, а потым старэйшым выкладчыкам. У траўні 1970 года, пасля абароны дысертацыі, прысвойваюць навуковую ступень кандыдата тэхнічных навук і званне дацэнта.
Займаўся навуковай дзейнасцю: апублікаваў 95 прац.
За мірную працу Уладзіміру Вайцяховічу прысвоена ганаровае званне «Om Emerit», а за вялікі ўнёсак ва ўмацаванне ўсебаковых сувязяў паміж Малдовай і Беларуссю узнагароджаны Ганаровай граматай Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі Войцехович Владимир Викторович
Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Малдовы