Чарну́шкі (Erebia) — род дзённых матылькоў з падсямейства аксамітніц.
Апісанне Дробныя матылі — размах крылаў 35—50 мм. Крылы шырокія, аксаміцістыя, цёмна-карычневыя. Жылкі ад асновы пярэдняга крыла звычайна не ўздутыя або зрэдку ўздута толькі адна. Удоўж вонкавага краю крылаў размешчаны шэраг вочак — круглых чорных цлямаў з белай зрэнкай у цэнтры. Вочкі аблямаваны светлым рыжаватым полем рознай шырыні.
Распаўсюджанне Матылькі роду сустракаюцца ў Альпах, на Каўказе, у гарах Сярэдняй Азіі і Алтая, а таксама ў паўночных тундрах. Гэта азначае, што яны з’яўляюцца ледавіковымі рэліктамі. Цёмная афарбоўка крылаў спрыяе лепшаму паглынанню сонечнага цяпла ва ўмовах халоднага клімату. Матылі лётаюць толькі пры сонечным надвор’і.
На Далёкім Усходзе з сумежнымі з ім тэрыторыямі (Якуція, Забайкалле, Манчжурыя) вядома 20 відаў. На Беларусі адзначаны , , .
Даюць адно пакаленне за год.
Спіс відаў
Літаратура Галдзянкоў А. Чарнушкі //
Катэгорыя:Аксамітніцы