11 верасня 2012 года ў адказ на трэйлер фільма пад назвай «Нявіннасць мусульман», выкладзенага на відэахостынгу YouTube, і які многія мусульмане палічылі блюзнерскім, пачалася серыя акцый пратэсту. Першыя выступленні адбыліся ў Каіры (Егіпет) і Бенгазі (Лівія), і акцыі хутка распаўсюдзіліся па ўсім мусульманскім свеце. Прадметам пратэсту стала крытыка ісламу і прарока Магамета ў гэтым фільме.Anti-American Protests Flare Beyond the Mideast

У Каіры група ўзлезла на сцяну пасольства і сарвала амерыканскі сцяг, замяніўшы яго на чорны ісламісцкі сцяг. У Егіпце адзін чалавек загінуў і больш за дзвесце атрымалі раненні.

У Бенгазі з гранатамётаў і стралковай зброі было абстраляна консульства, што выклікала пажар у будынку, у выніку якога загінуў амбасадар ЗША ў Лівіі Крыстафер Стывенс;Statement on the Death of American Personnel in Benghazi, Libya таксама загінулі супрацоўнік аддзела па кіраванні інфармацыяй дыпламатычнай службы Шон Сміт, прыватны амерыканскі ахоўнік Глен Доэрці,Winchester native Glen Doherty, a former Navy SEAL, among victims of Libya attack былы спецназавец ВМС ЗША Тайран Вудс і дзесяць лівійскіх паліцэйскіх, двое іншых былі параненыя. У наступных дакладах чыноўнікі заявілі, што напад на консульства ў Бенгазі аказаўся «складаным» і прафесійна выкананым. Амерыканскія чыноўнікі заявілі на ўмовах ананімнасці, што яны лічаць што напад быў узгоднены і спланаваны загадзя, а не быў выкліканы фільмам.

13 верасня пратэсты распаўсюдзіліся на амбасаду ЗША ў Сане: у выніку загінулі 4 удзельнікаў пратэстаў і атрымалі раненні 35 дэманстрантаў і членаў сіл бяспекі.

14 верасня амерыканскае консульства ў Чэнаі было атакавана: раненні атрымалі 25 чалавек.

Пратэстоўцы ў Тунісе ўзлезлі на сцены амбасады ЗША і падпалілі дрэвы на яе тэрыторыі. Па дадзеных урадавых крыніц, па меншай меры, 4 чалавекі былі забітыя і 46 чалавек атрымалі раненні падчас акцый пратэсту ў Тунісе 15 верасня.

Далейшыя пратэсты былі праведзены ў амерыканскіх дыпламатычных місій і ў іншых месцах у першыя дні пасля першага нападу. Узаемазвязаныя пратэсты прывялі да шматлікіх смерцей і раненняў людзей па ўсім Блізкім Усходзе і Афрыцы.

Гл. таксама

Спасылкі

Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Лівіі