Варакляны () — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Вараклянскага краю. Плошча 5,33 км². Насельніцтва 1960 чал. (2016). Знаходзяцца на аўтамабільнай дарозе Екабпілс — Лудза.

Гісторыя Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім Першы пісьмовы ўспамін пра Варкляны () датуецца 1226 годам. Пад 1458 годам яны ўпамінаюцца як мястэчка. У 1538 годзе Варкляны перайшлі да Борхаў.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Варкляны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні. У другой палове XIX ст. тут было 110 будынкаўManteuffel G. Warklany // S. 956..

У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Варкляны занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час У 1920 годзе Варакляны ўвайшлі ў склад Латвіі. 11 лютага 1929 года яны атрымалі статус горада.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 год — 1810 чал., з іх 364 каталікі і 1365 іўдзеяў

Славутасці Капліца Святога Віктара (1814) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1851—1854) Лютэранская кірха (1874) Сядзіба Борхаў (1783—1789)

Галерэя

Спасылкі

Сайт Вараклянаў Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012

Катэгорыя:Гарады Латвіі