Графіня Ева Экеблад (народжаная Дэлагардзі; , 10 ліпеня 1724 — 15 мая 1786) — шведская навуковец, аграном.

Біяграфія Ева нарадзілася ў сям'і прэзідэнта Камерц-калегіі Магнуса Юліуса Дэлагардзі. У 1740 годзе выйшла замуж за графа (1708-1771), у іх нарадзілася сем дзяцей.

У 1746 годзе Ева зрабіла найбольш вядомае яе вынаходства — тэхналогію вытворчасці мукі і алкаголю з бульбы. У 1748 годзе яна стала першай жанчынай, абранай членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук. Наступная жанчына, удастоеная такога ж гонару, была абраная толькі праз 203 года.

У 1751 годзе Ева таксама адкрыла метад адбельвання баваўнянай тканіны і пражы мылам. Праз год яна распрацавала спосаб замены небяспечных інгрэдыентаў, якія выкарыстоўваліся ў касметыцы у той час, на парашок з клубняў бульбы. Па чутках, Экеблад рэкламавала выкарыстанне бульбы, выкарыстоўваючы кветкі расліны ў якасці ўпрыгожвання для валасоў.

Роднасныя сувязі Яе брат быў шваграм фаварыткі Хедвігі Ульрыкі Таубэ. Сын яе малодшай сястры Ханс Аксель фон Ферзен (1755-1810) — быў буйным дыпламатам і ваенным начальнікам.

Спасылкі Biography Grevinna och uppfinnare http://gustav.air-nifty.com/furuya/files/wolff_2.pdf

Катэгорыя:Батанікі Швецыі Катэгорыя:Фізікі Швецыі Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук