Ксанф, ці Ксант () — старажытны горад у Малай Азіі, цэнтр Лікіі.

Размешчаны на тэрыторыі правінцыі Анталья, Турцыя. У 1988 годзе ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На сённяшні дзень ад старажытнага горада захавалася невялікая частка, адкрытая пры раскопках, у тым ліку тэатр. Да найбольш значных помнікаў лікійскай архітэктуры належаць характэрныя надмагільныя манументы.

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Турцыі Катэгорыя:Старажытныя гарады Малой Азіі Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Турцыі Катэгорыя:Лікія