Сафійскі метрапалітэн () — сістэма ліній метрапалітэна ў Сафіі, сталіцы Балгарыі, адзіны метрапалітэн у краіне.

Складаецца з двух ліній працягласцю 39 км з 34 станцыямі. Сярэдняя адлегласць паміж станцыямі 1100 м, даўжыня платформ на Першым радыусе 120 м (разлічаныя на 6 вагонаў стандартнай даўжыні), а на Другім радыусе 104 м. Выкарыстоўваецца каляіна 1435 мм, стандартная для Еўропы. Сілкаванне ад кантактнай рэйкі, з напружаннем 825 В. Максімальная хуткасць цягнікоў — 90 км/г, мінімальна магчымы інтэрвал паміж цягнікамі — 90 секунд.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Неафіцыёы форум метрафанатаў Сафійскі метрапалітэн на партале urbanrail.net Неафіцыйны сайт Схема Пуцявога развіцця

Катэгорыя:Метрапалітэны Балгарыі Катэгорыя:Сафія