Шклянніцы (Sesiidae) — сямейства матылёў. Вядома больш за 1000 відаў, пашыраных амаль па ўсім свеце.
Апісанне Размах крылаў матылёў 15—35 мм. Крылы вузкія, празрыстыя або паўпразрыстыя, па краях і ўдоўж жылак пакрытыя лускавінкамі. Будовай крылаў і колерам сегментаў брушка падобныя да джалячых перапончатакрылых. Губныя шчупікі накіраваны ўверх або ўперад, густа ўкрыты лускавінкамі. Вусікі шчацінка- або булавападобныя, зрэдку з валасяной гронкай на канцы, грабеньчатыя або раснічастыя. На канцы брушка — анальны пучок з валасістых лускавінак.
Яйцы шарападобныя, жоўта-карычневыя, чорныя, з цвёрдай абалонкай, з выразнай сеткаватай структурай. Вусені (даўжыня да 50 мм) белыя або брудна-белыя з 1—2 парамі брушных ног. Кукалкі паўсвабодныя.
Асаблівасці біялогіі Жывуць у лясах, хмызняках, на сухіх узлесках і палянах, у садах, парках, скверах, лесаполасах. На Беларусі найбольш вядомыя 5 відаў: — шкодзіць маліне; — таполі і асіне, радзей вярбе, бярозе, ясеню, ліпе; — таполі, асіне і вярбе; — парэчкам, маліне, брызгліне, агрэсту, ляшчыне, грабу; — яблыні, радзей грушы, сліве, рабіне, глогу. Лёт матылёў у маі — ліпені.
Вусені шклянніц робяць хады ў галінках, ствалах і каранях дрэў і кустоў, радзей у сцяблах і каранях травяністых раслін. Меры барацьбы: высечка і знішчэнне пашкоджаных раслін, абрэзка і спальванне галінак, населеных вусенямі, апрацоўка ніжніх частак ствалоў і тоўстых галін хімічнымі сродкамі.
Літаратура Піскуноў У. Шклянніцы //
Катэгорыя:Сямействы насякомых