Беламорская вуліца — вуліца ў Савецкім раёне Мінска ў мікрараёне Камароўка, ідзе перпендыкулярна ад вуліцы Кульман да вуліцы Сурганава ў раёне паміж вуліцамі Куйбышава і Якуба Коласа.
На вуліцы Беламорскай знаходзіўся дом П.К.Хадасевіча, у якім у верасні 1942 года быў надрукаваны чацвёрты нумар газеты «Звязда» — органа Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б. П.К.Хадасевіч і яго сям'я ў канцы 1942 года забіты фашыстамі.
Спасылкі
Беламорская вуліца на map.by Беламорская вуліца на АТО.ВУ Беламорская вуліца на фотаграфіях 2023 г.
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)