Вуліца Сурганава — вуліца ў Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска, частка другога гарадскога кольца. Названа ў гонар Фёдара Анісімавіча Сурганава (1911—1976), савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху Беларусі, старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намесніка старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
Вуліца Сурганава бярэ пачатак ад скрыжавання з вуліцай Акадэмічнай і заканчваецца на плошчы Бангалор.
Забудова
№ 1, карпусы 1, 2 — Інстытут філасофіі, Інстытут сацыялогіі, Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. узведзены у комплексе інстытутаў аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР (архітэктары А. Духан, А. Красоўскі, Л. Хаюцін, В. Кісель). № 2А — Палац воднага спорту (1967, архітэктар В. Ладыгіна). № 6 — Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі. № 9 — Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі № 11 — Інстытут матэматыкі НАН Беларусі № 13 — Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі № 24, 26, 28 — будынак Белдзіпрадара і Дзіпрасувязі (архітэктары У. Пушкін, А. Назараў, А. Сабалеўскі). № 50 — універсам «Рыга» (архітэктары Я. Дзятлаў, А. Жалдакоў).
Цікавыя факты У ноч на 11 жніўня 2020 года падчас пратэстаў ля ўніверсама «Рыга» на скрыжаванні вуліц Сурганава і Бяды былі спробы пабудаваць барыкады і абараняць іх ад АМАПа. У выніку барыкады былі разбураны вадамётамі, а некаторыя пратэстуючыя і жыхары навакольных дамоў і інтэрнатаў пацярпелі ад гумавых куляў і светлашумавых гранат.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)
Мінск