Вуліца Кульман — вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Названа ў гонар эстонкі Леэн (Хелены) Кульман (1920—1943), разведчыцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.

Забудова № 2 — Беларускі дзяржаўны інстытут па праектаванні аб’ектаў аховы здароўя № 15  — жылы дом, які праславіўся тым, што зверху падобны на сімвал долара ЗША, чаму атрымаў мянушку "долар" ад мінчанГородской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое //Інтэрфакс.

Мемарыяльныя знакі і дошкі Мемарыяльная дошка беларускаму савецкаму гісторыку Івану Сяргеевічу Краўчанку на доме № 15, у якім ён жыў. Устаноўлена ў 1983 годзе. Мемарыяльная дошка падпольшчыкам на доме № 18. Устаноўлена ў 1978 г. (абноўлена ў 1988 г.; архітэктар А. Лабачэўскі; сілумін) на будынку, пастаўленым па месцы, дзе ў Вялікую Айчынную вайну быў дом (былая вул. Дабралюбава, 1), у якім у 1942 г. знаходзілася канспіратыўная кватэра Мінскага камуністычнага падполля. Кватэру ўтрымлівала ўдзельніца падполля, у маі — кастрычніку 1942 г. член Варашылаўскага падпольнага РК КП(б)Б В. Ф. Мацюшка. Тут адбываліся сустрэчы падпольшчыкаў, захоўвалася падпольная літаратура, праходзілі пасяджэнні гарадскога і Варашылаўскага раёвнага паднольных камітэтаў КП(б)Б. Мемарыяльны знак падпольшчыкам (1983; архітэктар А. Лабачэўскі).

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)