Вуліца Берсана — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Станіслава Ігнатавіча Берсана (1895—1919), савецкага, партыйнага і ваеннага дзеяча, намесніка старшыні Мінскага савета, наркама па справах нацыянальнасцей Заходняй вобласці і фронта, наркама дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР, расстралянага польскімі легіянерамі.
Забудова
№ 3 — будынак Мінскпраекта (1975, архітэктары П. Кракалёў, С. Замараеў, Л. Пагарэлаў). (праспект Незалежнасці, 11/2) — новы корпус гасцініцы «Мінск» (архітэктары С. Мусінскі, Г. Сысоеў, Д. Кудраўцаў).
Перасячэнні Перасякаецца з вуліцамі: Мяснікова Свярдлова
Спроба пераіменавання Пасля перанясення праху Эдварда Вайніловіча ў Мінск і яго перапахавання каля касцёла Святога Сымона і Святой Алены, вялікая група вернікаў (болей 50 тысяч подпісаў) звярнулася да гарадскіх улад з просьбай аб перайменаванні вуліцы Берсана, якая праходзіць каля Чырвонага касцёла, у вуліцу Вайніловіча. 26 верасня 2007 рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў вуліца Берсана была перайменавана ў вуліцу Эдварда Вайніловіча. Але праз месяц Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прыняло пастанову, паводле якой рашэнне гарадскіх улад было прызнана «юрыдычна неабгрунтаваным».
Спасылкі
Вуліца Берсана на map.by
Катэгорыя:Вуліцы Мінска