J — дзясятая літара базавага лацінскага алфавіта. Лацінская назва — ёт або ёта, французская назва — жы [ʒi], нямецкае назва — ёт, англійская — джэй [d͡ʒeɪ̯], іспанская — хота. У міжнародным фанетычным алфавіце сімвал [j] азначае палатальны апраксімант. На камп’ютарнай клавіятуры з QWERTY-раскладкай на клавішах F і J звычайна знаходзіцца невялікі выступ у выглядзе кропкі або палоскі для зручнасці сляпога пазіцыянавання пальцаў.

У 1926 годзе на Акадэмічнай правапіснай канферэнцыі Язэп Лёсік прапанаваў увесці літару J ў беларускі алфавіт на замену ЙПрацы акадэмічнае канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі Выданьне Інстытуту беларускае культуры ў Менску — 1927. С. 118.. Гісторыя Першапачаткова сімвал j выкарыстоўваўся як алаграф i (напрыклад, злучэнне ii пісалася як ij). Вымаўляліся яны аднолькава як [i], [iː], [j]. Пазней у раманскіх мовах з’явіліся новыя гукі і вымаўленне значна разышлося.

Увядзенне J у лацінскі алфавіт і адрозніванне ад I адбылося толькі ў XVI стагоддзі, што звязваюць з імёнамі Джан-Джорджа Трысіна і П’ера дэ ля Рамэ. Італьянскі паэт Трысіна апублікаваў у 1523 годзе пасланне да папы Клімента VII «Epistola intorno alle lettere nuovamente aggiunte alla lingua italiana», у якім прапанаваў увесці ў італьянскі алфавіт некалькі літар для перадачы гукаў, якія не абазначаюцца асобнымі графемаміGian Giorgio Trissino Epistola intorno alle lettere nuovamente aggiunte alla lingua italiana. Французскі вучоны П’ер дэ ля Рамэ паспрыяў увядзенню новых літар у лацінскі алфавіт, выкарыстоўваючы J і U у сваіх працах каб адрозніваць галосныя гукі ад паўгалосныхRenato Oniga — Latin: A Linguistic Introduction. Вымаўленне У лацінскай мове літара вымаўляецца як [j]. Такое ж вымаўленне ў германскіх мовах (акрамя англійскай), у балцкіх, у славянскіх, якія выкарыстоўваюць лацінку, у албанскай, венгерскай, фінскай, эстонскай мовах і ў эсперанта. У сучаснай італьянскай мове літара J выкарыстоўваецца галоўным чынам у запазычаных словах. Да XIX стагоддзя яе пісалі ў дыфтонгах замест I, замест фінальнага -ii, а таксама пры разбіцці збегу галосных (напрыклад, Savoja).

У англійскай мове J абазначае гук [d͡ʒ].

У іспанскай мове J вымаўляецца як [x], але таксама выкарыстоўваецца для абазначэння гука [d͡z] у іншамоўных для іспанскай імёнах. У французскай, румынскай, партугальскай, азербайджанскай, турэцкай мовах J вымаўляецца як [ʒ].

У казахскай і ўзбекскай лацінцы J абазначае гукі [ʒ] або [d͡ʒ], а ў туркменскай і кіргізскай— толькі [d͡ʒ].

Катэгорыя:Літары лацінскага алфавіта