Оўлавюр Рагнар Грымсан (; , ) — пяты прэзідэнт Ісландыі (1 жніўня 1996 — 1 жніўня 2016).
Біяграфія Нарадзіўся 14 мая 1943 года ў Ісафіёрдуры, у сям'і цырульніка. Бацька — Грымур Крыстгейрсан (ісл. Grímur Kristgeirsson), маці — Сванхільдзюр Оўлафсдоўтыр Х'яртар (ісл.: Svanhildur Ólafsdóttir Hjartar).
З 1970 года — доктар паліталогіі, у 1971—1988 гадах — выкладаў у Ісландскім універсітэце.
У 1987—1995 гадах — лідар Партыі Народны Саюз.
Прэзідэнцтва 26 чэрвеня 1996 Оўлавюр Рагнар Грымсан быў абраны пятым прэзідэнтам Рэспублікі і заняў пасаду 1 жніўня. На выбарах ён прадстаўляў партыю «Народны саюз». За яго прагаласавалі 40,9 % выбаршчыкаў.
Стаў першым у гісторыі Ісландыі прэзідэнтам, які ўсклаў вета на закон, які прыняў Альтынг.
Спасылкі Біяграфія на афіцыйным сайце прэзідэнта Ісландыі
Катэгорыя:Міністры фінансаў Ісландыі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя