«Metallica» — амерыканскі метал-гурт, які выконвае музыку ў стылях трэш-метал і хэві-метал, утвораны ў 1981 годзе.
«Metallica» аказала вялікі ўплыў на развіццё металу і ўваходзіць (нароўні з такімі гуртамі, як «Slayer», «Megadeth» і «Anthrax») у «вялікую чацвёрку трэш-метала». Альбомы «Metallica» былі прададзены ў агульнай колькасці больш 100 мільёнаў асобнікаў па ўсім свеце, што робіць яе самым камерцыйна паспяховым метал калектывам.
Гісторыя Стварэнне гурта
Гурт Metallica быў заснаваны ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, у кастрычніку 1981 года гітарыстам і вакалістам Джэймсам Хэтфілдам і ўдарнікам Ларсам Ульрыхам, пасля таго, як абодва змясцілі аб'яву ў газеце «The Recycler» аб фармаванні гурта. Басістам стаў Рон Макгоўні, а лідарам-гітарыстам, пасля доўгіх пошукаў, — Дэйв Мастэйн.
Паходжанне назвы
Metallica атрымала сваё імя, калі Рон Куінтана папрасіў Ларса дапамагчы ў выбары імя яго журнала аб метал-гуртах ЗША і Брытаніі. Сярод варыянтаў у Куінтаны была і «Metallica», але Ульрых прапанаваў «Metal Mania» або «Hesse», а «Metallica» — вырашыў захаваць для назвы свайго ўласнага гурта.
Цікавыя факты У 1985 годзе група атрымала мянушку «Alcohollica» праз надмерную прыхільнасць удзельнікаў гурта да спіртнога. Былі нават выпушчаны футболкі з выявай вокладкі Kill 'Em All, толькі замест малатка і крыві былі намаляваныя бутэлька і разлітыя гарэлка, а замест надпісу Kill' Em All — Drink 'Em All. Metallica з'явілася ў эпізодзе анімацыйнага серыялу «The Simpsons». Эпізод з удзелам легендарных металістаў запісваўся ў верасні 2005, менавіта з яго пачнецца 18-ы сезон мульт-эпапеі. 10 верасня адбыўся прэм'ерны паказ Гэтай серыі. У 2006 годзе група ў поўным складзе ў ролі саміх сябе знялася ў камедыі «Прэмія Дарвіна». Музыка Metallica выкарыстоўвалася для катаванняў зняволеных ў амерыканскай турме ў Гуантанама. Даведаўшыся пра гэта, Хэтфілд не знайшоў нічога лепшага, як «пажартаваць»: «Мы мучылі сваіх бацькоў і жонак нашай музыкай шмат гадоў. Чаму б і не іракцам?». Ягонае выказванне абурыла многіх прыхільнікаў гурта.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы Kill 'Em All (1983) Ride the Lightning (1984) Master of Puppets (1986) …And Justice for All (1988) Metallica (1991) Load (1996) Reload (1997) St. Anger (2003) Death Magnetic (2008) Hardwired... To Self-Destruct (2016) 72 Seasons (2023)
Кавер-альбомы The $5.98 E.P Garage Days Re-Revisited (1987) Garage Inc. (1998)
Канцэртныя альбомы Live Shit: Binge & Purge (Seattle) (1989) Live Shit: Binge & Purge (San Diego) (1992) S&M (1999) Escape from the studio'06 (RockAmRing 2006) (2006) S&M2 (2020)
Афіцыйныя DVD-выданні Cliff'em All (1987) Live Shit: Binge & Purge (Seattle) (1989) Live Shit: Binge & Purge (San Diego) (1992) Cunning Stunts (1998) S&M (1999) Classic Albums: Metallica (2001) Metallica - St. Anger (2003) Some Kind of Monster (2005) Metallica: The Videos (1989 - 2004) (2006) Making Of Death Magnetic (2008)
Сумесныя альбомы
Lulu (2011, разам з Лу Рыдам)
Склад гурта ГодРытм-Гітара, ВакалСола-ГітарыстБас-ГітарыстБарабаншчык1981Джэймс ХэтфілдЛойд ГрантДжэймс ХэтфілдЛарс Ульрых1982Дэйв МастэйнРон Мак-Гоўні1982—1983Кліф Бёртан1983—1986Кірк Хэмет1986—2001Джэйсан Ньюстэд2001—2003Боб Рок2003—наш часРоберт Трухілья
Былыя ўдзельнікі Лойд Грант — сола-гітара (1981) Дэйв Мастэйн — сола-гітара (1982-83) Рон Мак-Гоўні — бас-гітара (1982) Кліфард Лі Бёртан — бас-гітара (1982—1986), загінуў у аўтакатастрофе Джэйсан Ньюстэд — бас-гітара (1986—2001)
Спасылкі
MetOnTour.com — сайт турнэ Metallica MetClub — афіцыйны фан-клуб Гісторыя гурта
Катэгорыя:Рок-гурты ЗША
Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1981 годзе Катэгорыя:Выканаўцы Universal Music Group Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Выканаўцы Elektra Records