Агепста — горная вяршыня на мяжы Расіі і Абхазіі, найвышэйшы пункт Гаграўскага хрыбта. Вышыня 3256 м (па іншых дадзеных — 3261 м). Добра бачная з назіральнай вежы гары Вялікі Ахун паблізу Сочы. Складзеная вапнякамі. Схілы пакрытыя лесам, вяршыня скалістая. На паўночных схілах ёсць некалькі ледавікоў, якія жывяць раку Ціхую, левы прыток Мзымты.
Катэгорыя:Горныя вяршыні Расіі Катэгорыя:Геаграфія Абхазіі Катэгорыя:Каўказ