Гуміста (, ) — рака ў Абхазіі, цячэ ў паўднёва-заходнім кірунку і ўпадае ў Чорнае мора паміж населенымі пунктамі Новы Афон і сталіцай Абхазіі Сухумі. Бярэ пачатак ад зліцця Заходняй і Усходняй Гуміст.
Характар ракі — горны. Мае правы прыток — рака Хабата. Жыўленне ледавіковае і дажджавое. Большая частка рэчышча праходзіць па цясніне, аднак апошнія 6 кіламетраў рака працякае ужо па-за ёй.
Катэгорыя:Рэкі Абхазіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Чорнае мора