«Красныя вароты» — станцыя Маскоўскага метрапалітэна на Сакольніцкай лініі. Размешчана на мяжы Басманнага і Краснасельскага раёнаў (ЦАА). Названа па аднайменных помніку архітэктуры і плошчы. Адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пляцоўкі метрапалітэна. Пілонная трохсводчатая станцыя глыбокага залажэння з адной астраўной платформай.

Гісторыя

Праектаванне і будаванне

Планы будаўніцтва метро ў Маскве існавалі яшчэ ў 1920-х гадах. У 1929 годзе трэстам МДЧ быў складзены праект станцыі метро пад плошчай Красныя вароты, аднак ён гэтак і застаўся нерэалізаваным. У 1931 годзе было прынята рашэнне пра будаванне Маскоўскага метрапалітэна. Ужо на самых першых праектах, складзеных у 1931 годзе, агадвалася збудаванне станцыі «Красныя вароты».

Будаўнічыя працы пачаліся ўвесну 1932 года, калі была закладзена шахта № 21. Кіраваў будаваннем І. Д. Гацырыдзэ. Збудаванне шахтавых ствалоў вялося спосабам апускной студні. Пры капанні шахты былі пройдзены: культурны пласт, 14-мятровы пласт плывуна, пласт чорнай юрскай гліны і 15 метраў ваданосных парэпаных вапнякоў. Увесну 1933 года побач была закладзена шахта № 21-біс, дзякуючы чаму тэмпы збудавання станцыі істотна павялічыліся. Шахта 21-біс была пройдзена за 4 месяцы. Для пабудовы нахільнага ходу эскалатара выкарыстоўваўся метад штучнай замарозкі.

Спасылкі «Красные Ворота» на сайте metro.molot.ru

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Пілонныя станцыі Катэгорыя:Краснасельскі раён (Масква) Катэгорыя:Басманны раён