Дзеравя́нка — рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лахазва (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 75 км². Выток ракі знаходзіцца каля вёскі Дзераўная. У верхнім цячэнні перасякае забалочаную мясцовасць (пойма зарасла хмызняком), у сярэднім і ніжнім — участкі, зарослыя лесам. Вусце прыкладна за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Тартакі. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км.

Каля ракі вёскі Дзераўная, Бярозаўка, Тартакі. Каля вёскі Бярозаўка на рацэ сажалка. Даліна ракі ў межах ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Стронга».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Шчары