Уладзіслаў Глінскі (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец полацкай ДЮСШ-1, з 2013 года навучаўся таксама ў СДЮШАР мінскага «Дынама», а пазней у сталічным РДВАР. Пасля заканчэння вучобы ў ліпені 2017 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з мінскім «Тарпеда». Хутка здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды на пазіцыі правага абаронцы. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У сезоне 2019 зноў стаў трывалым іграком стартавага складу.

У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда». Абаронцам цікавіўся «Арэнбург», але бакі не здолелі дамовіцца аб умовах пераходу. У выніку ў жніўні 2019 года папоўніў склад барысаўскага БАТЭ, дзе да канца сезона 2019 гуляў за дубль.

У лютым 2020 года пасля прагляду перайшоў у «Іслач». З-за траўм рэдка з’яўляўся на полі, у 2021 годзе выступаў за дубль клуба. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Віцебск», дзе стаў з’яўляцца ў асноўным складзе. У снежні 2021 года перайшоў у «Віцебск» на рэгулярнай аснове. Застаўся ў Віцебску і ў сезоне 2023, калі каманда выбыла ў Першую лігу, і дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск».

Міжнародная кар’ера У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 (2) Д2 Тарпеда 10 0 2018 Д1 Тарпеда 16 0 2019 (1) Д1 Тарпеда 14 0 2019 (2) дубль БАТЭ 14 2 2020 Д1 Іслач 3 0 2021 (1) Д1 Іслач 0 0 2021 (2) Д1 Віцебск 8 0 2022 Д1 Віцебск 7 0 2023 Д2 Віцебск 27 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск