Арцём Сокал (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца інданезійскага клуба «Персікаба 1973».

Клубная кар’ера Выхаванец мінскай «Змены», пазней далучыўся да мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў Першай лізе ў клубе «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў красавіку 2016 года Сокал, пакінуўшы «Дынама», стаў іграком магілёўскага «Дняпра», дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, але пазней стаў выхадзіць на замену.

У ліпені 2016 года перайшоў у мінскае «Тарпеда», дзе замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2017 быў капітанам сталічнай каманды. Сезон 2018 у Вышэйшай лізе таксама пачынаў у стартавым складзе, з верасня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда».

У сакавіку 2019 года стаў іграком «Гомеля». У складзе гомельскай каманды ў асноўным выхадзіў на замену, толькі ў чэрвені і ліпені з’яўляўся ў стартавым складзе, выступаў таксама за дубль. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель».

У лютым 2020 года папоўніў склад «Энергетыка-БДУ». Замацаваўся ў складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды, а ў 2021 годзе і капітанам.

У лютым 2022 года праходзіў прагляд у калінінградскай «Балтыцы», але беспаспяхова. Неўзабаве пачаў трэніравацца з «Гомелем» і ў сакавіку афіцыйна вярнуўся ў гэты клуб. Стаў асноўным абаронцам каманды. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў гомельскі клуб.

У лютым 2023 года стаў іграком узбекскага «Сурхана». Пакінуў клуб у студзені 2024 года і неўзабаве перайшоў у самаркандскае «Дынама».

4 студзеня 2025 года падпісаў кантракт з інданезійскім клубам Персікаба 1973.

Міжнародная кар’ера У 2011 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі да 19 гадоў. У 2012 годзе прыцягваўся да малодшай моладзевай зборнай (да 20 гадоў), а ў 2014 годзе гуляў за моладзевую зборную на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Дынама 18 0 2012 дубль Дынама 29 1 2013 дубль Дынама 27 0 2014 дубль Дынама 32 0 2015 Д2 Бяроза-2010 25 0 2016 (1) Д2 Дняпро 10 0 2016 (2) Д2 Тарпеда 14 2 2017 Д2 Тарпеда 29 3 2018 Д1 Тарпеда 18 0 2019 Д1 Гомель 11 0 2020 Д1 Энергетык-БДУ 22 0 2021 Д1 Энергетык-БДУ 27 1 2022 Д1 Гомель 26 1 2023 Д1 Сурхан 17 0 2024 Д1 Дынама (Самарканд) 3 0 2024/2025 Д2 Персікаба 1973 3 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Сурхан Тэрмез Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Самарканд Катэгорыя:Ігракі ФК Персікаба 1973